Іда-Віру (эст.: Ida-Virumaa) — найбуйнейшы павет на паўночным усходзе Эстоніі, межы якога распасціраюцца да Фінскага заліва на поўначы, да ракі Нарва на ўсходзе і на поўдні — да Чудскога возера. На захадзе і паўднёвым захадзе мяжа павета цягнецца праз лясы і балоты, уздоўж тэрыторыі паветаў Ляэнэ-Вірумаа і Йыгевамаа. Плошча Іда-Віру — 3364,05 км², што складае 7,4 % ад плошчы ўсёй краіны. У цэнтры павета, за 165 км ад Таліна, знаходзіцца адміністрацыйны, фінансавы і культурны цэнтр Іда-Віру — горад Йыхві. Буйныя гарады — Нарва, Пюсі.