Іда Інгемарсдотэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іда Інгемарсдотэр
Імя пры нараджэнні шведск.: Ida Maria Erika Ingemarsdotter
Род дзейнасці лыжная гоншчыца
Дата нараджэння 26 красавіка 1985(1985-04-26) (38 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Сайт idaingemarsdotter.se
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іда Інгемарсдотэр (швед. Ida Ingemarsdotter; нар. 26 красавіка 1985 года, Свег, Емтланд) — шведская лыжніца, алімпійская чэмпіёнка 2014 года ў эстафеце, чэмпіёнка свету 2011 года ў камандным спрынце. Больш паспяхова выступае ў спрынце.

У Кубку свету Інгемарсдотэр дэбютавала ў 2004 годзе, у снежні 2009 года ўпершыню трапіла ў тройку лепшых на этапе Кубка свету, у камандным спрынце. Усяго на сённяшні момант мае 2 траплення ў тройку лепшых на этапах Кубка свету, па адным у асабістым і камандным спрынце. Лепшым дасягненнем Інгемарсдотэр у агульным выніковым заліку Кубка свету з’яўляецца 15-е месца ў сезоне 2009-10.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, прыняла ўдзел у чатырох гонках: спрынт — 15-е месца, дуатлон 7,5 + 7,5 км — 41-е месца, эстафета — 5-е месца, мас-старт на 30 км — ня фінішавала.

За сваю кар’еру прымала ўдзел у 4 чэмпіянатах свету, на сусветным першынстве 2011 года выйграла ў пары Шарлот Кала класічны камандны спрынт, а таксама была другой у эстафеце.