Іда Бёр’ель
Выгляд
Неправераная
| Іда Бёр’ель | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 23 сакавіка 1975 (51 год) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменніца, паэтка, перакладчыца |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
Іда Бёр’ель (нар. 23 сакавіка 1975, Лунд) — шведская пісьменніца.
Жыве ў Ростанге (Сконэ). Яе зборнік вершаў «Мама» (шведск.: Ma) быў намінаваны на прэмію «Augustpriset» 2014 года. Меркаванне журы было сфармулявана так: «Як дзіця, усемагутнае ў гульні са сваім стварэннем, Іда Бёр’ель у паэме Ma стварае цэлы свет. Гэта кніга-азбука, што падагульняе мінулае і глядзіць у будучыню. Пакрысе, літара за літарай, Бёр’ель суцішае боль гісторыі, дае прытулак нашай калектыўнай памяці аб раздзяленні, парушэнні межаў і пачуцці віны»[2].
На беларускую мову асобныя творы І. Бёр’ель пераклаў Дзмітрый Плакс[3][4].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Sond (2004)
- Skåneradio (2006)
- Konsumentköplagen : juris lyrik (2008)
- Ma (2014)
- Böcker I—III (перавыданне першых трох кніг, 2020)
- Arvodet — Marginalintäkten (радыёп’еса, 2020)
- Ringa hem (2022)
- Omsorgslabyrinten (2023)
Узнагароды і ганаровыя званні
[правіць | правіць зыходнік]- Прэмія газеты Borås Tidning (2005) за зборнік вершаў Sond
- Прэмія «Катапульта» (шведск.: Katapultpriset, 2005) за Sond
- Прэмія імя Марэ Кандрэ (2008)
- Стыпендыя імя Калебергера (2009, прысуджаецца Шведскай акадэміяй)
- Паэтычная прэмія Шведскага радыё (2010)
- Стыпендыя імя Ганны Шостэдт на падарожжа (2011)
- Паэтычная прэмія таварыства Густава Фродынга (2014)
- Прэмія імя Эрыка Ліндэгрэна (2015)
- Паэтычная прэмія імя Герарда Боньера (2015) за кнігу Ma
- Прэмія Доблаўга (2018)
- Прэмія Раўзінг (2022)
Зноскі
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Nominerade till Augustpriset 2014 Архівавана 27 красавіка 2019.
- ↑ Паўночнае зьзяньне. Сьвятло сучаснай шведскай паэзіі: Ханна Хальгрэн, Эрык Бергквіст, Крыстофер Леандоэр, Іда Бёр’ель, Хокан Бравінгер, Оса Марыя Крафт, Катарына Фростэнсан, Ені Тунедаль. Дзеяслоў, № 28.
- ↑ Дні шведскай літаратуры ў Беларусі. Вершы Сольі Крапу, Іды Бёр’ель. Проза Сіллы Науман, Андэрса Будэгорда. Дзеяслоў, № 35.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іда Бёр’ель- Ида Бёрьел. Нет нужды в зеркалах (руск.)