Перайсці да зместу

Ідзума (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Ідзума
яп.: 出雲市
35°24′06″ пн. ш. 132°41′08″ у. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 22 сакавіка 2005
Водныя аб’екты Японскае мора, Hii River[d] і Lake Shinji[d]
Часавы пояс UTC+9
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 171 995 чал. (1 сакавіка 2021)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0853
city.izumo.shimane.jp (яп.)
Паказаць/схаваць карты
Ідзума (горад) (Японія)
Ідзума (горад)
Ідзума (горад)

Ідзума (яп.: 出雲市) — горад у Японіі, які знаходзіцца ў прэфектуры Сіманэ. Па колькасці насельніцтва займае 2-е месца ў прэфектуры, і 3-е месца ў рэгіёне Сан’ін пасля гарадоў Мацуэ і Таторы. Горад Ідзумі вядомы ў Японіі як радзіма сінтаісцкіх міфаў, а таксама такімі помнікамі гістарычнай і культурнай спадчыны, як сінтаісцкія храмы Ідзума-тайся і Суса-дзіндзя і шматлікія рэшткі старажытных паселішчаў.

Дзеянне шматлікіх сінтаісцкімі міфаў Японіі адбываюцца ў старажытным рэгіёне Ідзумі, які пагэтаму называецца «зямля багоў». Самымі вядомымі міфамі аналаў «Кодзікі», якія адносяцца да рэгіёну, з’яўляюцца:

1.Кунібікі сінва — «Міф пра прыцягненне часткі сушы», апавядае пра тое, як частка карэйскай тэрыторыі была прыцягнутая вяроўкамі з мора і далучана да Японіі.

2. Яматана ароці — «Міф пра васьмігаловага змея», апавядае пра тое, як бог Сусанаа выратаваў прынцэсу Кусінада-хімэ і ўзяў яе ў жонкі, забіўшы змея ароці.

3. Акунінусі-но-сінва — «Міф пра Бога Акунінусі», апавядае пра тое, як прынцэса Ягамі-хімэ аддала перавагу Акунінусі (пляменнік багіні сонца Аматэрасу) яго братам, а тыя вырашылі ў адплату яго забіць. Яму давялося бегчы ў краіну, дзе кіраваў бог грому Сусанаа, там Акунінусі вырашыў узяць у жонкі дачку Сусанаа Сусэры-бімэ і праходзіў выпрабаванні, арганізаваныя яе бацькам.

Геаграфічнае становішча

[правіць | правіць зыходнік]

Горад размешчаны на востраве Хансю ў прэфектуры Сіманэ рэгіён Цюгоку. З ім мяжуюць гарады Мацуэ, Ода, Унан і пасёлкі Хікава, Іінан[1]. Займае заходнюю частку аднайменнай раўніны і частка паўвострава Сіманэ[2].

Год Колькасць
2010 171 485 [3]
2015 171 938 [3]
2021 171 995

Дрэвам горада лічыцца Pinus thunbergii, кветкай — хрызантэма[4].

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. 国土数値情報 行政区域データの詳細 (яп.). Counsellor, National and Regional Planning Bureau. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2011. Праверана 23 ліпеня 2010.
  2. 出雲[市] (яп.). kotobank.jp. Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2022. Праверана 3 мая 2022.
  3. а б System of Social and Demographic Statistics of Japan - Total population (Both sexes)Статыстычнае бюро Японіі. Праверана 17 сакавіка 2019.
  4. 市の木・市の花・四季の花の制定について (яп.). Администрация города Идзумо. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2012. Праверана 21 жніўня 2010.