Ідзу (правінцыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Правінцыя Ідзу на карце Японіі са старым адміністрацыйным падзелам (вылучана чырвоным).

Правінцыя Ідзу (яп.: 伊豆国 Ідзу но куні?, «краіна Ідзу» або 豆州 Дзусю:, «правінцыя Ідзу»)гістарычная правінцыя Японіі ў рэгіёне Канто на ўсходзе вострава Хонсю. Адрозніваюць паўвостраў Ідзу, прэфектуру Сідзуока і астравы Ідзу і Токіа.

Правінцыя Ідзу была ўтворана ў 680 годзе ў выніку падзелу правінцыі Суруга. Цэнтр новай адміністрацыйнай адзінкі знаходзіўся ў сучасным горадзе Місіма. Аддаленасць правінцыі Ідзу ад цэнтра ператварыла яе ў месца ссылкі палітычных злачынцаў.

З XII па XIV стагоддзе землямі правінцыі валодаў род Ходзё, прадстаўнікі якога былі фактычнымі кіраўнікамі Камакурскага сёгуната. У XV стагоддзі Ідзу належала сям'і Уэсугі. З 1493 года правінцыя Ідзу стала цэнтрам уладанняў роду Го-Ходзё («Познія Ходзё»), які ў XVI стагоддзі стаў гаспадаром цэлага рэгіёна Канто. Пасля знішчэння гэтага роду ў 1590 годзе землі Ідзу перайшлі да Такугавы Іэясу. У перыяд Эда (16031868) правінцыя была разбіта на шэраг ханаў, феадальных уладанняў, частка з якіх кантралявалася сёгунатам непасрэдна, а частка — праз васальныя роды.

У выніку дадатковых адміністрацыйных рэформаў 1878 года, правінцыя Ідзу была падзелена паміж прэфектурамі Сідзуока і Токіа.

Паветы[правіць | правіць зыходнік]

  • Кама (贺茂郡)
  • Кімісава (君沢郡)
  • Нака (那贺郡)
  • Тагата (田方郡)

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]

  • 『角川日本地名大辞典』全50巻 — 東京: 角川書店, 1987—1990. (Большой словарь японских топонимов издательства Кадокава. В 50 томах — Токио: Кадокава сётэн, 1987—1990.)