Геранім Страйноўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Іеранім Страйноўскі)
Перайсці да: рух, знайсці
Іеранім Страйноўскі
Hieronim Stroynowski.PNG
Род дзейнасці:

эканаміст

Дата нараджэння:

20 верасня 1752(1752-09-20)

Месца нараджэння:

Вэлікій Ходачків[d], Казіўскі раён, Цярнопальская вобласць, УССР

Дата смерці:

5 жніўня 1815(1815-08-05) (62 гады)

Месца смерці:

Вільнюскі раён[d], Вільнюскі павет, Літва

Узнагароды і прэміі:
Order of Saint Anna, 1st class ордэн Святога Станіслава
Commons-logo.svg Іеранім Страйноўскі на Вікісховішчы

Іеранім Страйноўскі (польск.: Hieronim Stroynowski; 20 верасня 1752, с. Ходачкава Крамянецкага р-на Цярнопальскай вобл., Украіна — 5 жніўня 1815) — асветнік, правазнавец, рэлігійны дзеяч.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыю атрымаў у навучальных установах ордэна піяраў, членам якога быў у 1776—88. 3 1776 выкладаў у Варшаўскім калегіуме. 3 1780 прафесар кафедры натуральнага права Галоўнай школы ВКЛ у Вільні, у 1799—1806 яе рэктар (у 1803 пры яго ўдзеле пераўтворана ва ун-т). 3 1789 удзельнічаў у рабоце Адукацыйнай камісіі і камісіі па падрыхтоўцы праектаў цывільнага і крымінальнага кодэксаў. Член Вольнага эканамічнага таварыства ў Пецярбургу і Варшаўскага таварыства сяброў навукі. 3 1806 на царкоўных пасадах, з 1814 біскуп віленскі.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны яго твор «Навука права натуральнага, палітычннага, палітычнай эканоміі і права народаў» (Вільня, 1785), які вытрымаў 5 выданняў, у т.л. на рускай мове (1809), выкарыстоўваўся як падручнік для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны.

Іеранім Стрйноўскі стаяў на пазіцыях дэізму і прызнаваў існаванне Бога ў якасці безаблічнай першапрычыны свету, які затым развіваецца на ўласных законах. У гнасеалогіі прытрымліваўся прынцыпаў сенсуалізму, галоўнай крыніцай пазнання лічыў адчуванне. Асновай яго сацыялагічнай канцэпцыі было вучэнне пра натуральны парадак рэчаў і як вынік яго — натуральнае права. Людзі, на яго думку, могуць быць шчаслівыя толькі праз глыбокае пазнанне і поўнае захаванне гэтага права; адыход чалавека або грамадства ад дакладных і разумных законаў прыроды непазбежна выклікае «пакаранне» — няшчасці, бедствы, беспарадкі. 3 натуральных правоў і прыроднай роўнасці людзей І. Стрйноўскі выводзіў сацыяльныя правы і абавязкі, да якіх адносіу вечныя і нязменныя правы асабістай свабоды, узаемнай дапамогі, недатыкальнасці ўласнасці, недапушчальнасць ужывання сілы ў адносінах да іншых людзей, за выключэннем выпадкаў самаабароны. Ажыццяўленне на практыцы прынцыпаў натуральнага права І. Стрйноўскі разглядаў у якасці крытэрыяў «ісціннасці» або «няправільнасці» пэўнага сацыяльна-палітычнага ладу.

Эпітафія[правіць | правіць зыходнік]

D. O. M.

HIERONYMO COMITI STRZIEMEN STROYNOWSKI
EPISCOPO VILNENSI ORD. S. ANNAE ET
S. STANISLAI I CL EQUITI SCHOLARUM PER
LITHVANIAM MODERATORI ANTECESSORI
ET ACADEMIAE VILNENSIS RECTORI E VIVIS
EREPTOTO. A. MDCCCXV D. V. AUGUSTI. AETATIS LXII
VIRO GENERIS NOBILITATE MORUM
INTEGRITATE COMITATE ELOQUIO AC
DOCTRINA PERSPECTO LIITTERARUM
INCREMENTIS NATO EARUMQUE AMORE
NULLI SECUNDO DE ACADEMIA VERO DUM
ALEXANDRI PRIMI
MUNIFICENTIA EADAM INSTAURARETOR ET AUGERETUT
IMMORTALITER MERITO COLLEGAE CIVISQUE
TANTAE VIRTUTIS MEMORES AERE COLLATION
CENOTAPHIUM HOCCE POSUERE A. MDCCCXXVIII

Эпітафія вучонаму і біскупу

У універсітэцкім касцёле Святога Яна ў Вільні ў 1828 годзе быў устаноўлены помнік Страйноўскаму. Ён быў збудаваны ў сцяны левага (паўночнага) нефа храма на сродкі, сабраныя выкладчыкамі ўніверсітэта і гараджанамі (621 рубель 86 капеек)[1].

Помнік, збудаваны па праекце архітэктара Караля Падчашынскага, утвараюць эпітафія на латыні на белай мармуровай пліце і бюст працы скульптара Казіміра Ельскага.

Эпітафію апраўляюць дзве пары пілястраў, злучаных авальным паўскляпеннем. Две высокія свяцільні паміж пілястрамі сімвалізуюць высокі ранг біскупа і рэктары. На пілястрах стаяць дзве фігуры анёлаў, якія смуткуюць з апушчанымі, гэта значыць згаслымі паходнямі жыцця ў руках. Побач з імі стаяць слязніцы (лац.: lacrimatoria). Да падножжа помніка прымацавана металічная пліта з гербам Страйноўскіх «Стшэмень» (польск.: Strzemię), сродкі на якую ахвяраваў граф Адам Храптовіч.

Зноскі

  1. Adomas Honoris Kirkoras. Pasivaikščiojimas po Vilnių ir jo apylinkes. Vertė Kazys Uscila. Vilnius: Mintis, 1991. P. 48.(літ.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Асветнікі зямлі Беларускай, X — пачатак XX ст.: Энцыкл. давед. Мн., 2001.
  • Дубянецкі С. Стрйноўскі // БЭ у 18 т. Т. 15. Мн., 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]