Іератызм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Іератызм  (ад грэч. hieratikos — культавы, святы) — тэндэнцыя ў выяўленчым мастацтве старажытнага свету і сярэдневякоўя. Яму ўласцівая ўрачыстая застыласць і адцягненасць кампазіцыі і трактоўкі чалавечых фігур і твараў. Быў абумоўлены рэлігійна-кананічнымі патрабаваннямі[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Статуя царэвіча Рахатэпа(руск.) бел. і яго жонкі Нафрэт(англ.) бел.

Мэтай іератызму было паказаць важнасць асоб, якія адлюстроўваліся, а таксама веліч  урачыстых рэлігійных абрадаў. У іератычных творах персанажы паказаны застылымі ў поўнай узнёслай нерухомасці, твары павернутыя выключна анфас, а позіркі фіксаваны.

Зноскі

  1. Иератизм (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia Popularna PWN. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1982. ISBN 83-01-01750-3.