Іецава (рака)
Выгляд
| Іецава | |
|---|---|
| лат. Iecava | |
| Упадзенне Місы (справа) у Іецаву | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 155 км |
| Басейн | 2 172 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | Яўн’елгаўскі край |
| • Вышыня | 79 м |
| • Каардынаты | 56°29′12″ пн. ш. 25°15′12″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Ліелупэ |
| • Вышыня | 1 м |
| • Каардынаты | 56°41′13″ пн. ш. 23°41′58″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Ліелупэ → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|
Іе́цава (лат.: Iecava) — рака ў Латвіі, правы прыток Ліелупэ. Даўжыня — 155 км, плошча басейна — 2172 км². Вытокі знаходзяцца на тэрыторыі Яўн’елгаўскага края; упадае ў Ліелупэ на 4 км ніжэй за Елгаву. Цячэнне ракі павольнае, берагі ў асноўным лясістыя. Жыўленне ракі больш за 50 % снегавое. Колькасць прытокаў — каля 400, уключаючы дробныя патокі і ручаі, найбуйнейшыя: правыя — Міса (108 км), Смакупэ (26 км), Янюпэ (20 км); левы — Ікструмс (23 км).
Найбуйнейшы населены пункт на рацэ — Іецава.