Іжорскае ўзвышша
Іжорскае ўзвышша — узвышша на захадзе Ленінградскай вобласці, складае большую частку Ардовікскага плато. Вышыня да 175,9 метраў. Узвышша складзена ардовікскімі вапнякамі.
Атрымала найменне ад фіна-ўгорскага племені іжора, якое здаўна жыло на ўзвышшы.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паверхня плоская і нахіленая на паўднёвы ўсход. Найбольш высокай з’яўляецца паўночная частка Іжорскага ўзвышша: тут ляжыць Дудэргофскае ўзвышша, з найвышэйшым пунктам — Крумкачовай гарой (паблізу пасёлка Мажайскага) вышынёй 175,9 м. На поўначы ўзвышша крута абрываецца, утвараючы ўступ (глінт).
Рэльеф узгорыста-марэнавы, развіты карст. Паўночны і заходні схілы стромкія (вышыня 50-80 м), з’яўляюцца часткай Балтыйска-Ладажскага ўступа (глінта). Пераважаюць змешаныя шырокалісцева-яловыя і сасновыя лясы. Ёсць азёры і балоты.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 173. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).