Іжорская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іжорская мова
Саманазва:

Іžor(k)an keeli/kiili, maakeel

Краіны:

Расіі

Рэгіёны:

Ленінградская вобласць

Афіцыйны статус:

Арганізацыя, якая рэгулюе:

Агульная колькасць носьбітаў:

прыкладна 100 чалавек[1]

Статус:

на мяжы знікнення

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Уральская сям'я

Моўныя коды
ISO 639-1:

ISO 639-2:

ISO 639-3:

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Іжорская мова (альбо інгры́йская) — фіна-ўгорская мова прыбалтыйска-фінскай падгрупы фіна-волжскай групы фіна-пермскай галіны, на якой размаўляе малы фіна-ўгорскі народ іжора. Мае шмат агульных рысаў разам з паўднёвымі гаворкамі фінскай мовы, у прыватнасці з гаворкамі фінаў-эўрамёйсаў і фінаў-інкеры.

Мова хутка знікае — паводле апошніх вынікаў перапісаў насельніцтва па Расіі іжорскую мову роднай лічылі толькі 123 чалавекі з прыкладна 500-1000 прадстаўнікоў народу іжора.

Уключана ў Атлас знікаючых моў паводле версіі ЮНЕСКА[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Этнаграфічная карта паселішчаў водзі, іжоры і фінаў на захадзе Ленінградскай вобласці ў перыяд з 1848 па 2007 гады.

Зараз носьбіты іжорскай мовы пражываюць у некалькіх вёсках Кінгісепскага і часткова Ламаносаўскага раёнаў Ленінградскай вобласці. Раней носьбіты мовы пражывалі таксама ў іншых мясцінах Ламаносаўскага раёну і Гатчынскім раёне вобласці, а на пачатку 19 ст. займалі амаль усю заходнюю палову сучаснай Ленінградскай вобласці.

Развіццё мовы цесна звязанае з іншымі прыбалтыйска-фінскімі мовамі — іжорская мова вельмі блізкая да паўднёвых гаворак фінскай мовы, таксама мова значна паўплывала на гаворкі фінаў, што пражываюць або пражывалі ў сучаснай Ленінградскай вобласці.

Асноўная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Пісьмовасць[правіць | правіць зыходнік]

Першая пісьмовасць для іжорскай мовы была створана ў 1932 годзе і базавалася на лацінскай аснове. Раней мова пісьмовасці не мела. У гэтыя часы вялося актыўнае ыданне літаратуры па-іжорску, а ў месцах кампактнага пражывання іжоры частка афіцыйнага дакументаабароту таксама вялося па-іжорску.

У 1936 годзе алфавіт рэфармаваны, а ў 1938 годзе іжорскамоўнае выдавецтва, іжорскамоўная адукацыя і іжорскія нацыянальныя сельсаветы былі скасаваны.

Іжорскі алфавіт 1932 года[правіць | правіць зыходнік]

A a Ä ä B в D d E e F f G g H h
I i J j K k L l M m N n Ö ö P p
R r S s T t U u V v Y y

Іжорскі алфавіт 1936 года[правіць | правіць зыходнік]

A a Ä ä B в V v G g D d E e Ƶ ƶ
Z z I i J j K k L l M m N n O o
Ö ö P p R r S s T t U u Y y F f
H h C c Ç ç Ş ş ь

Сучасны іжорскі алфавіт[правіць | правіць зыходнік]

A a B b C c D d E e F f
G g H h I i J j K k L l
M m N n O o P p R r S s
Š š T t U u V v Y y Z z
Ž ž Ä ä Ö ö

Дыялекты[правіць | правіць зыходнік]

У іжорскай мове выдзяляюцца 4 дыялекты, 2 з якіх ужо вымерлі і носьбітаў ня маюць.

  • Ніжнелужскі дыялект — распаўсюджаны ў сярэднім цячэнні ракі Луга, Кігісепскі раён Ленінградскай вобласці
  • † Орадзежскі дыялект — мае сваю назву ад назвы ракі Орадзеж. Быў распаўсюджаны на захад ад яе сярэдняга цячэння, Гатчынскі раён Ленінградскай вобласці
  • Сойкінскі дыялект — распаўсюджаны на Сойкінскім паўвостраве, Кінгісепскі раён
  • † Хэваскі дыялект — быў распаўсюджаны ў неклькіх вёсках на рацэ Кавашы і на ўзбярэжжы Фінскага заліва, Ламаносаўскі раён

Грамадскае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Сістэмы адукацыі на іжорскай мове альбо навучання гэтай мове ў Расіі не існуе. У 2003 годзе маскоўскім лінгвістам-аматарам Віталем Чарняўскім быў выдадзены саманавучальнік мове ў электроннай версіі[3].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikimedia Incubator
У Інкубатары Wikimedia ёсць тэставы раздзел Вікіпедыі на мове

Зноскі