Іж (прыток Камы)
Выгляд
| Іж | |
|---|---|
| удм. Оӵ, тат. Иж, руск. Иж | |
| Каля паўднёвага маста Іжэўскай кальцавой дарогі | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 226,2 км |
| Басейн | 8 510 км² |
| Расход вады | 4,5—240 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | зліццё рэк Вялікі Іж і Малы Іж |
| • Каардынаты | 57°07′49″ пн. ш. 53°22′36″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Ніжнекамскае вадасховішча |
| • Каардынаты | 56°02′15″ пн. ш. 52°54′04″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Кама → Волга → Каспійскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіёны | Удмурція, Татарстан |
| Код у ДВР | 10010101212111100026890 |
Іж (удм.: Оӵ, татар.: Иж, руск.: Иж) — рака ў Расіі, ва Удмурцкай Рэспубліцы і Рэспубліцы Татарстан, правы прыток ракі Кама. З 1978 года з’яўляецца помнікам прыроды рэгіянальнага значэння Татарстана[1].
Працякае па тэрыторыях Удмурцкай Рэспублікі і Рэспублікі Татарстан (па тэрыторыі Татарстана — 97,5 кіламетраў[2]) з поўначы на поўдзень і ўпадае ў Каму за 124 км ад яе вусця. Вусце ракі Іж знаходзіцца ў планаванай зоне затаплення Ніжнекамскага вадасховішча.
Агульная працягласць ракі (разам з Вялікім Іжам) — 259 км (226,2[2] км, ад зліцця Вялікага і Малога Іжа — 234 км), з якіх 70 км — ад вытока да плаціны Іжэўскай сажалкі і 189 км — ад плаціны да месца яе ўпадзення ў Каму. Плошча вадазбору 8510 км², у тым ліку вышэй сажалкі — 1640 км².
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Иж // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)