У 1490 годзе Ізабела была выдадзена замуж за Афонсу(англ.) (бел. — адзінага сына партугальскага караляЖуана II. Нягледзячы на тое, што гэта быў шлюб па разліку, яны пакахалі адзін аднаго, і нечаканая смерць Афонсу ў 1491 годзе (ён загінуў, зваліўшыся з каня), стала для Ізабелы сур’ёзным ударам: яна заявіла, што не будзе больш выходзіць замуж, і нават сыдзе ў кляштар. Аднак бацькі пераканалі яе ў 1497 годзе ажаніцца ў другі раз — з партугальскім каралём Мануэлам I (стрыечным братам Жуана). Яна пагадзілася на гэта пры ўмове, што Мануэл будзе праводзіць тую ж палітыку, што і яе бацькі, і выганіць са сваіх уладанняў тых яўрэяў, якія не прынялі хрысціянства.
У тым жа 1497 годзе сканаў адзіны брат Ізабелы — Хуан, прынц Астурыйскі. У выніку Ізабела стала прынцэсай Астурыйскай — спадчынніцай прастола Кастыліі. Аднак у 1498 годзе яна сама памерла пры родах, і Мануэл не змог аб’яднаць пад сваёй уладай Партугалію і Кастылію. Сын, пры родах якога памерла Ізабела — Мігел да Паш — таксама пражыў нядоўга і памёр у 1500 годзе.
Зноскі
↑ абCzech National Authority Database Праверана 16 мая 2022.