Ізабела з Панятоўскіх
| Ізабела з Панятоўскіх | |
|---|---|
| | |
| Цёлак[d] | |
| Нараджэнне |
1 ліпеня 1730[1] |
| Смерць |
1808[2][3][…] |
| Месца пахавання | |
| Род | Панятоўскія |
| Бацька | Станіслаў Панятоўскі |
| Маці | Канстанцыя з Чартарыйскіх[d] |
| Муж | Ян Клеменс Браніцкі і Andrzej Mokronowski[d] |
| Грамадзянства | |
Ізабела Браніцкая з Панятоўскіх (1 ліпеня 1730 — 14 лютага 1808) — арыстакратка.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіла са шляхецкага роду Панятоўскіх герба «Цёлак». 4-е дзіця Станіслава Панятоўскага, ваяводы мазавецкага, і Канстанцыі Чартарыйскай, кашталянкі віленскай, родная сястра караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага[4].
Выйшла замуж за ўплывовага магната Яна Клеменса Браніцкага ў 1748 годзе ў выніку палітычных камбінацый з мэтай уздзейнічаць на мужа дзеля забеспячэння прыхільнасці групоўцы Чартарыйскіх. Дзякуючы ёй малавядомы Беласток пераўтварыўся ў цэнтр культуры на памежжы Кароны Польскай і ВКЛ: атрымаў магдэбургскае права (1749), тут створаны цэхавыя арганізацыі рамеснікаў (1759, 1769), пабудавана ў стылі барока палацава-паркавая рэзідэнцыя. Мела ўплыў на брата-караля. Пасля Рацлавіцкай бітвы 1794 года засталася ў Варшаве і падтрымлівала паўстанцаў[4].
Зноскі
- ↑ Izabela Poniatowska // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ https://www.sejm-wielki.pl/b/2.258.139
- ↑ https://data.cerl.org/thesaurus/cnp02115487
- 1 2 Генадзь Семянчук. Браніцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Генадзь Семянчук. Браніцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ізабела з Панятоўскіх
