Ізабела I Армянская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ізабела I Армянская
арм.: Զապել
Нараджэнне 25 студзеня 1216, 25 студзеня 1217, 1212 ці 1213
Смерць 23 студзеня 1252
Месца пахавання
Род Рубеніды
Бацька Левон II
Маці Сібіла дэ Лузіньян[d]
Муж Філіп Антыяхійскі[d] і Хетум I[d]
Дзеці Лявон III[d], Сібіла Армянская[d], Яўфімія[d], Марыя[d], Тарос[d], Рыта I[d] і Ізабела I[d]
Веравызнанне Армянская апостальская царква
Дзейнасць палітык, валадарная каралева
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Забель (арм.: Զապել) вядомая таксама як Ізабела Рубінян і Ізабель (27/25 студзеня 1216/1217 — 23 студзеня 1252) — другая каралева Кілікійскага армянскага царства, дзясяты кіраўнік Кілікійскай Арменіі. Паходзіла з роду Рубінян (Рубенідаў).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Забель нарадзілася арыентоўна ў студзені 1216/17 года. З'яўлялася адзінай дачкой цара Лявона і яго другой жонкі Сібілы.

У маі 1219 года памёр цар Кілікіі Лявон. Перад смерцю ён паспеў прамовіць імя свайго спадчынніка, ім аказалася яго дачка Забель. Рэгентам малалетняй каралевы быў прызначаны Атом Баграскі, але праз некалькі месяцаў, у 1220 годзе, ён быў забіты[1]. Пасля чаго рэгентам стаў Канстанцін Пайл, з роду Хетумідаў. Але не ўсім прыйшлася па душы апошняя воля памерлага цара. Правы Забелі на трон аспрэчылі траюрадны пляменнік Раймунд-Рубен і Ян дэ Брыен, муж Стэфаніі, дочкі памерлага цара ад першага шлюбу. Усярэдзіне Кілікійскага царства правы Забелі на пасад не аспрэчваліся, таму армянская шляхта падтрымала законную спадчынніцу пасада. У выніку чаго верныя Лявону князі, схапілі і кінулі Раймунда-Рубена у турму. Неўзабаве, пасля таго як на шляху ў Кілікію сканала жонка і сын Яна, той таксама перастаў прэтэндаваць на трон[1][2]

Неўзабаве, дзеля ўмацавання дзяржавы, рэгентам было вырашана выдаць Забель замуж за Філіпа, аднаго з сыноў кіраўніка Антыёхіі Баэмунда IV. Галоўнай умовай пры заключэнні шлюбу з'яўлялася вымога рэгента Канстанціна, пра прыняцце жаніхом армянскага веравызнання і паважлівага дачынення да армянскіх традыцый. Філіп пагадзіўся, пасля чаго ў чэрвеня 1222 года ў Сісе адбыўся шлюб Філіпа Антыёхскага і Забель. Наваспечаны муж быў прызнаны прынц-кансартам Кілікіі. Аднак, Філіп не стрымаў свайго абяцання. Кранаючы нацыянальныя пачуцці армян, ён грэбліва ставіўся да армянскіх традыцый. Пры гэтым праводзячы вялікую частку свайго часу ў Антыёхіі, Філіп адкрыта заступаўся лацінскім баронам. Дзеянні Філіпа выклікалі незадаволенасць як у народа, так і ў шляхты Кілікійскага царства. У выніку чаго, праз тры гады, ён быў заключаны ў турму, дзе і памёр[2].

У 1226 годзе рэгент, нягледзячы на супраціў Забель, пры дабраславенні новага каталікоса Канстанціна I, выдае яе замуж за Хетума, аднаго са сваіх малодшых сыноў. Такім чынам Кілікія атрымала новага цара Хетума I, які стаў заснавальнікам другой кілікійскай каралеўскай дынастыі Хетумідаў.

Памерла Забель 23 студзеня 1252 года, пасля чаго была пахавана ў манастыры Дразарк[1].

Зноскі

  1. а б в Charles Cawley. Lords of the Mountains, Kings of (Cilician) Armenia (Family of Rupen). Medieval Lands. Foundation of Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012.
  2. а б Клод Мутафян // Le Royaume Arménien de Cilicie, XIIe-XIVe siècle// Русское издание «Последнее королевство Армении» // Изд-во «MEDIACRAT» стр. 54-56 (161) 2009 г. ISBN 978-5-9901129-5-7