Ізабелінскі сельсавет (Ваўкавыскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ізабелінскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Ваўкавыскі раён
Уключае 16 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ізабелін
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 679
Плошча 86,17 км²
Код аўтам. нумароў 4

Ізабе́лінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Ізабелін.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 23 чэрвеня 1980 года ў склад Ваўкавыскага сельсавета перададзены вёскі Аляксандраўка, Бакі, Бяляўшчына, Камяніца, Малая Лапеніца, Мітрані і хутар Азярыска[1]. 29 мая 2018 года скасаваны хутар Сегянеўшчына[2].

Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы ад раённага цэнтра на плошчы 8617 га. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ізабелін на адлегласці ад Ваўкавыска на 10 км, ад Гродна на 100 км, ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Ваўкавыск — 12 км.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1679 чалавек[3], з іх 77,4 % — беларусы, 14,5 % — палякі, 4,5 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
  2. Решение Волковысского районного Совета депутатов от 29 мая 2018 г. № 13 Об упразднении сельских населенных пунктов Волковысского района
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.