Ізагамія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Розныя формы ізагаміі: A) ізагамія рухомых гамет, B) ізагамія нерухомых гамет, C) кан'югацыя

Ізагамія (ад стар.-грэч.: ἴσος — «роўны», «аднолькавы» і стар.-грэч.: γάμος — «шлюб») — прымітыўная форма палавога працэсу, пры якім зліваюцца дзве марфалагічна і па велічыні аднолькавыя гаметы. Характэрная для роўнавускавых зялёных водарасцей і хітрыдыевых грыбоў.

Пры ізагаміі гаметы не падзяляюцца на мужчынскія і жаночыя, але валодаюць розным тыпам спарвання. Пры апладненні 2 гаметы рознага тыпу спарвання зліваюцца, утвараючы зіготы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2