Ізапрапілавы спірт
| Ізапрапанол | |
| Агульныя | |
|---|---|
| Сістэматычнае найменне | Прапан-2-ол |
| Скарачэнні | Ізапрапанол, 2-прапанол |
| Традыцыйныя назвы | Ізапрапілавы спірт |
| Хім. формула | CH3CH(OH)CH3 |
| Эмпірычная формула | C3H8O |
| Фізічныя ўласцівасці | |
| Стан (ст. ум.) | вадкасць |
| Адн. малек. маса | 60,09 а. а. м. |
| Малярная маса | 60,09 г/моль |
| Шчыльнасць | 0,7851 г/см³ |
| Дынамічная вязкасць (ст. ум.) | 0,00243 Па·с (пры 20 °C) |
| Тэрмічныя ўласцівасці | |
| Тэмпература плаўлення | -89,5 °C |
| Тэмпература кіпення | 82,4 °C |
| Тэмпература ўспышкі | 11,7 °C |
| Тэмпература самазагарання | 400 °C |
| Малярная цеплаёмістасць (ст. ум.) | 155,2 Дж/(моль·К) |
| Ціск пары | 4,4 кПа пры 20 °C |
| Хімічныя ўласцівасці | |
| pKa | 16,5 |
| Растваральнасць у бензоле | добра растваральны |
| Растваральнасць у ацэтоне | растваральны |
| Аптычныя ўласцівасці | |
| Паказчык пераламлення | 1,3776 |
| Структура | |
| Дыпольны момант | 1,66 Д |
| Класіфікацыя | |
| Рэг. нумар CAS | |
| PubChem | |
| Рэг. нумар EINECS | 200-661-7 |
| SMILES | |
| RTECS | NT8050000 |
| ChemSpider | |
| Бяспека | |
| Таксічнасць | даволі высокая |
Ізапрапілавы спірт, прапанол-2 (2-прапанол), ізапрапанол, дыметылкарбінол, ІПС — найпросты другасны аднаатамны спірт аліфатычнага шэрагу. Існуе ізамер ізапрапанолу — 1-прапанол.
Бясколерная вадкасць з характэрным пахам. Тэмпература кіпення 82,4 °C, шчыльнасць 0,7851 г/см³ (пры тэмпературы 20 °C). Утварае сумесі з вадой і арганічнымі растваральнікамі.
Належыць да рэчываў 3-га класа небяспекі (умерана небяспечныя рэчывы) па ступені ўздзеяння на арганізм, валодае наркатычным дзеяннем. Мяжа ПДК для пароў ізапрапанолу ў паветры складае 10 мг/м³. Атручванне ізапрапілавым спіртам узнікае ў выніку удыхання пароў, якія змяшчаюць канцэнтрацыю, перавышаючую ПДК. Кумулятыўных уласцівасцей не мае. Спажыванне ўнутр ужо ў невялікіх дозах выклікае атручэнне.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Шырока выкарыстоўваецца як тэхнічны спірт у сродках для чысткі шкла, аргтэхнікі і г. д. і як растваральнік у прамысловасці.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Изопропиловый спирт(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
- Изопропиловый спирт // ХиМиК.ру (руск.)