Ізеа (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ізеа
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 181 м
Даўжыня
  • 25 км
Шырыня 4,1 км
Плошча
  • 65,3 км²
Аб’ём 8 097 200 000 кубічны метр
Даўжыня берагавой лініі 65 км
Найбольшая глыбіня 251 м
Басейн
Плошча вадазбору 1 777 км²
Размяшчэнне
Краіна
Ізеа (возера) (Італія)
Ізеа (возера)
Ізеа (возера)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ізеа (італ.: Lago d’Iseo), або Себіна (італ.: Sebino) — возера на поўначы Італіі, у Ламбардскіх Перадальпах. Плошча паверхні — 65 км². Аб’ём — 8 млн м³. Найбольшая глыбіня — 251 м, найбольшая шырыня — 5000 м, найбольшая даўжыня — 25 км, працягласць берагоў — 65 км. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора роўная 186 м.

Ізеа запаўняе канцавы басейн старажытнага ледавіка, мае стромкія скалістыя берагі. Цераз возера Ізеа працякае рака Ольё, левы прыток ракі По. На паўднёвым беразе возера Ізеа размешчаны горад Ізеа. У сярэдзіне возера знаходзіцца найбуйнейшы натуральны азёрны востраў Монтэ-Ізола. На паўночным беразе ў камуны Пізонье бярэ пачатак даліна Камоніка.

У возеры водзіцца стронга і шчупак. Развіта суднаходства, рыбалоўства. Колькасць партоў суднаходных зносін — 16. На берагах возера вырабляюць аліўкавы алей.

Асноўнай індустрыяй з’яўляецца турызм, турыстычны сезон доўжыцца з мая па верасень. Праводзяцца шматлікія мерапрыемствы: парусныя рэгаты, канцэрты і выступленні. Культывуюцца розныя віды спорту: плаванне, віндсёрфінг, рыбалка, дайвінг і парусны спорт.