Ізет Хайравіч
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Нарадзіўся |
4 жніўня 1991[1][2][…] (29 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
|||||||||||||||
Рост | 177 см | |||||||||||||||
Вага | 71 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | левы вінгер | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 8 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Ізет Хайравіч (басн.: Izet Hajrović; нар. 4 жніўня 1991, Бруг, Швейцарыя) — баснійскі футбаліст, паўабаронца харвацкага клуба «Дынама» з Заграба і нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны. Добра вядомы дзякуючы сваім дрыблінгавым, плэймэйкерскім здольнасцям[4].
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Ізет правёў 9 гадоў у сістэме швейцарскага клуба «Грасхопер» з 2000 па 2009 гады. Менавіта ў сезоне 2009/10 ён здолеў стаць іграком асноўнага складу каманды, гуляючы на пазіцыі атакуючага ўскрайняга паўабаронцы.
7 студзеня 2014 года Хайравіч афіцыйна перайшоў у турэцкі клуб «Галатасарай» за 3,5 млн еўра, падпісаўшы 4,5-гадовы кантракт[5]. Паводле словаў іграка менавіта яго баснійскае паходжанне і іслам сталі аднымі з прычын пераходу ў «Галатасарай». Дэбютным для іграка стаў матч супраць «Бурсаспора», калі ён выйшаў на замену ў другой палове, а клуб атрымаў перамогу з лікам 6:0.
Пасля падачы скаргі ў ФІФА на тое, што ён не атрымаў аніякіх выплатаў ад «Галатасарая», яму далі права перайсці на правах вольнага агента ў іншы клуб. 10 ліпеня 2014 года Хайравіч падпісаў 4-гадовы кантракт з нямецкім «Вердэрам»[6].
31 жніўня 2015 года Хайравіч быў аддадзены ў арэнду клубу іспанскай Ла Лігі «Эйбар», улетку 2016 года вярнуўся ў «Вердэр». У студзені 2018 года перайшоў у заграбскае «Дынама».
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
14 лістапада 2012 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Швейцарыі ў таварыскім матчы супраць зборнай Туніса, выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне.
У чэрвені 2013 года Хайравіч абвясціў пра жаданне гуляць за зборную Боснію і Герцагавіны[7]. Паколькі Ізет згуляў за зборную Швейцарыі толькі ў адным таварыскім матчы, то праблем са змяненнем футбольнага грамадзянства не ўзнікла і ўжо 6 верасня ігрок дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Грасхопер»:
- Уладальнік Кубка Швейцарыі: 2013
«Галатасарай»:
- Уладальнік Кубка Турцыі: 2014
«Дынама» Заграб:
- Чэмпіён Харватыі (3): 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Харватыі: 2018
- Уладальнік Суперкубка Харватыі: 2019
Зноскі
- ↑ Izet Hajrovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Izet Hajrović // FBref.com
- ↑ IZET HAJROVIC // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Hajrovic the hero. ESPNFC
- ↑ Izet Hajrovic Galatasaray'da. Galatasaray.org
- ↑ Werder sign Bosnian international Hajrovic. Werder Bremen
- ↑ Полузащитник сборной Швейцарии Хайрович выразил желание играть за Боснию. Championat.com
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ізет Хайравіч
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Нарадзіліся 4 жніўня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Ааргау
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Швейцарыі
- Футбалісты Босніі і Герцагавіны
- Ігракі зборнай Швейцарыі па футболе
- Ігракі зборнай Босніі і Герцагавіны па футболе
- Ігракі ФК Дынама Заграб
- Ігракі ФК Вердэр
- Ігракі ФК Эйбар
- Ігракі ФК Галатасарай
- Ігракі ФК Грасхопер