Ізраільска-палесцінскі крызіс (2021)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ізраільска-палесцінскі крызіс
Асноўны канфлікт: Палесціна-ізраільскі канфлікт і Другая халодная вайна
Disorders in Lod, May 2021. VII.jpg
Ізраільскія паліцыянты падчас сутыкненняў у горадзе Лод, 11 мая.
Дата 621 мая 2021
Месца Палесціна, Ізраіль і мяжа з Ліванам
Прычына
  • • Плануемае рашэнне Вярхоўнага суда Ізраіля аб высяленні палесцінцаў з Шэйх-Джаррах, Усходні Ерусалім;
  • • Закрыццё ізраільскім урадам Дамаскай брамы;
  • • Штурм ізраільскай паліцыяй мячэці Аль-Акса.
Вынік спыненне агню
Праціўнікі
Flag of Israel.svg Ізраіль Flag of Palestine.svg Палесціна
Сілы бакоў
Узброеныя сілы, паліцыя, нацыяналістычныя яўрэйскія актывісты. Палесцінскія дэманстранты, партыі ХАМАС, НФВП і ФАТХ, групоўка Палесцінскі ісламскі джыхад, ліванскія актывісты і Хезбала.
Страты
13 забітых і 600+ параненых сілавікоў і грамадзянскіх 272 забітых і 3400+ параненых апалчэнцаў і грамадзянскіх
Агульныя страты
4285+ забітых і параненых
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Ізраільска-палесцінскі крызіс 2021 года — адна з фаз абвастрэння палесціна-ізраільскага канфлікту. Супрацьстаянне ішло паміж Дзяржавай Ізраіль, што прадстаўляе яўрэяў, і Дзяржавай Палесціна, якая прадстаўляе палесцінскіх арабаў.

Прадмова[правіць | правіць зыходнік]

У 1947 годзе Вялікабрытанія адмовілася ад мандата на Палесціну, аргументуючы гэта тым, што яна не здольна знайсці прымальнае рашэнне для арабаў і яўрэяў. 14 мая 1948 года, за адзін дзень да заканчэння брытанскага мандата на Палесціну, абвесцешчана стварэнне незалежнай дзяржавы — Ізраіль. Неўзабаве маладая дзяржава ўступіла ў канфлiкт з арабамi. У наступным, Ізраіль, якога падтрымаў Захад, неаднаразова ўступаў у розныя узброеныя супрацьстаянні з арабскімі краінамі, якія заручыліся падтрымкай СССР. Баявыя дзеянні ў рэгіёне ішлі нястала, перыядычна то аднаўляліся, то прыпыняліся. Пасля Шасцідзённай вайны (1967) яўрэйскі бок кантраляваў большую частку ізраільска-палесцінскіх тэрыторый, у тым ліку і вобласці, дзе пераважнай большасцю з’яўляліся арабы і праводзіў палітыку апартэіда. Палесцінскія сілы актыўна праводзілі пратэстныя акцыі, ракетныя абстрэлы тэрыторыі праціўніка, вядуць партызанскую вайну. У сваю чаргу, Ізраіль праводзіў палітыку высялення арабаў з некаторых абласцей для каланізацыі рэгіёну яўрэйскім насельніцтвам, а для падаўлення арабскіх хваляванняў выкарыстоўваўся сілавы метад.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

6 мая 2021 года пачаліся сутыкненні паміж палесцінскімі дэманстрантамі і ізраільскай паліцыяй з-за запланаванага рашэння Вярхоўнага суда Ізраіля аб высяленні палесцінцаў у Шэйх-Джарах, раёне Усходняга Іерусаліма (Заходні бераг ракі Іардан). Тут ізраільскія пасяленцы і члены правай арганізацыі Оцма Іегуда ўсталявалі стол праз дарогу ад арабаў. У відэароліках ў сацыяльных сетках было паказана, як абодва бакі кідалі адзін у аднаго камяні і крэслы. Пасля ўмяшання ізраільскай паліцыі было арыштавана не менш за 7 чалавек. Новыя сутыкненні адбыліся 8 мая, падчас свяшчэннай мусульманскай ночы Лейлат аль-Кадр. Натоўп палесцінцаў кідаў камяні, запальваў вогнішчы і скандаваў «Удар па Тэль-Авіву» і «Духам і крывёю мы адкупіў Аль-Аксу». Паліцыянты, апранутыя ў форму спецназа, некаторыя з іх конныя, ўжылі светлашумавыя гранаты і вадамёт. 9 мая ізраільская паліцыя штурмавала мячэць Аль-Акса, галоўнае святое месца для мусульман, перад маршам пад сцягам ультраправых яўрэйскіх нацыяналістаў, які пазней быў адменены[1][2][3]. Штурм адбыўся напярэдадні Дня Іерусаліма, свята, абвешчанага ў гонар пераходу пад кантроль Ізраіля ўсходняй частцы горада падчас Шасцідзённай вайны. Усяго падчас першых сутыкненняў, супадальных са святамі Лейлат аль-Кадр і Дзень Іерусаліма, паранены больш за 300 чалавек, у асноўным палесцінскія мірныя жыхары[4]. Атакі выклікалі міжнароднае асуджэнне і прывялі да адтэрміноўкі рашэння Вярхоўнага суда на 30 дзён, паколькі генеральны пракурор Ізраіля Авіхай Мандэльбліт імкнуўся знізіць напружанасць[5].

Вечарам і ўначы 10 мая агрэсіўна настроеныя арабскія пратэстоўцы выйшлі на вуліцы ў горадзе Лод, дзе закідалі камянямі і запальнымі бомбамі яўрэйскія дамы, школу і сінагогу, а затым напалі на бальніцу. Па ўдзельнікам беспарадкаў былі зроблены стрэлы, у выніку чаго адзін загінуў і двое былі паранены; быў арыштаваны падазраваны ў стральбе яўрэй[6]. Масавыя пратэсты і беспарадкі ўзмацніліся па ўсім Ізраілі, асабліва ў гарадах з значным арабскім насельніцтвам.

З 10 па 12 мая ХАМАС і «Ісламскі джыхад» выпусцілі больш за 1500 ракет па Ізраілю[7], па дадзеных Сіл абароны Ізраіля, уразіўшы дамы і школу[8], забіўшы двух ізраільскіх мірных жыхароў і параніўшы мінімум 70[9][10]. Ізраіль адказаў авіяўдарамі па Газе, і, па словах афіцыйных асоб Газы[11], па меншай меры 30 чалавек былі забіты, у тым ліку дзесяць дзяцей, і яшчэ 203 былі паранены[12]. Па дадзеных Арміі абароны Ізраіля, па меншай меры пятнаццаць з забітых былі членамі ХАМАС,а многія іншыя былі забіты палесцінскімі ракетамі[13]. 11 мая ў выніку авіяўдару Ізраіля ў Газе абрынулася 13-павярховая жылая вежа[14][15][16].

12 мая ізраільскія ваенна-паветраныя сілы знішчылі дзясяткі паліцэйскіх і ахоўных аб’ектаў у сектары Газа; ХАМАС заявіў, што яго штаб-кватэра паліцыі была сярод знішчаных мэтаў[17]. У гэты ж дзень з Газы па Ізраілю было выпушчана больш за 850 ракет[18]. Па дадзеных ізраільскіх вайскоўцаў, па меншай меры 200 ракет не дасягнулі мэтаў і ўпалі ў сектары[19].

Ноччу 14 мая Армія абароны Ізраіля пачала наземную і паветраную аперацыю ў сектары Газа. Напярэдадні наступлення ў войска Ізраіля заклікалі 9000 рэзервістаў. Днём раней ХАМАС заявіў, што пачаў выкарыстоўваць новую ракету, якая дазваляе яму ўразіць любую кропку на тэрыторыі. Адна з ракет далёкасцю 250 км сапраўды ўпала недалёка ад Эйлата[20]. Ізраіль падвергнуў масіраваным ударам самалётамі і танкамі сістэму тунэляў, пабудаваную ў сектары Газа рухам ХАМАС. Ні адзін ізраільскі салдат не ўступіў на тэрыторыю сектара[21]. Падчас контртэрарыстычнай аперацыі «Вартавы сцен» ЦАХАЛ вылічаў месцазнаходжанне байцоў ХАМАСа з дапамогай мультыкоптараў з сістэмай штучнага інтэлекту «Хімера» (Chimera), распрацаванай кампаніяй Thirdeye Systems пры падтрымцы аддзела распрацоўкі ўзбраенняў у Міністэрстве абароны (МАПАТ)[22]. У той жа дзень з тэрыторыі Сірыі былі выпушчаныя тры ракеты, 2 упалі на адкрытай мясцовасці, адна не даляцела да тэрыторыі Ізраіля[23].

15 мая групоўка ХАМАС абстраляла ракетамі порт у горадзе Ашдод, што прывяло да магутнага пажару. Ізраільскія войскі паабяцалі жорстка адказаць на абстрэл. Толькі за ноч 15-га чысла з Газы было выпушчана 200 ракет, 50% разарваліся, паводле звестак ізраільцян, на тэрыторыі сектара[24]. У той жа дзень ізраільскія сілы знішчылі 11-павярховы гмах у Газе. Будынак выкарыстоўвалася пад офісы СМІ[25].

17 мая ізраільскія вайскоўцы паведамілі, што за тыдзень ракетных абстрэлаў апалчэнцы ХАМАС выпусцілі з тэрыторыі сектара Газа, паводле звестак ЦАХАЛ, 3100 ракет[26]. Па дадзеных прэс-службы Арміі абароны Ізраіля з 19:00 17 мая да 7:00 18 мая былі зафіксаваныя пускі па жылых раёнах Ізраіля прыкладна 90 ракет з сектара Газу, з якіх прыкладна 22% ўпалі на тэрыторыі сектара, а астатнія перахапіла сістэма ПРА «Жалезны купал»[27].

18 мая партыя ФАТХ абвясціла «днём гневу», заклікаючы атакаваць камянямі, кактэйлямі Молатава ізраільцян на Заходнім беразе ракі Іардан[28]. Яе ўзброенае крыло «Брыгады пакутнікаў аль-Аксы» заявіла аб «аднаўленні вайны супраць Ізраіля»[29].

19 мая палесцінскія сілы нанеслі ўдары па 6-і ваенных базах Ізраіля: Невацім, Пальмахім, Тэль Ноф, Рамон, Хацор і Хацэрым[30].

20 мая бакі падпісалі дамову аб спыненні агню. Ён уступіў у сілу 21 мая ў 2:00[31].

Людскія ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

Наступствы ракетных атак ХАМАС у Халоне, 11 мая.
Ізраільскае бамбаванне кварталаў у сектары Газа, 14 мая.

На працягу першых трох дзён было забіта 53 палесцінца, з іх чатырнаццаць дзяцей, тры жанчыны і пяць фермераў, яшчэ 320 былі паранены. Некалькі пацярпелых загінулі падчас удараў па жылых дамах, фермах, грамадзянскіх аўтамабілях і на вуліцах[32]. У ізраільскага боку налічваўся 21 паранены паліцэйскі[33]. 10 мая Ізраіль нанёс авіяўдары па сектары Газа[34]. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Газы, падчас удараў было забіта 43 палесцінца, 13 з якіх былі дзецьмі, а яшчэ 103 былі паранены[35]. Камандуючы ХАМАС Махамед Абдула Фаяд, а таксама два высокапастаўленых камандзіра Ісламскага джыхаду былі забіты. Яшчэ адзін член ХАМАС быў забіты 11 мая[36][37][13]. Аспрэчваецца тое, загінулі ці некаторыя з першых ахвяр у выніку ізраільскага авіяўдару або палесцінскай ракеты, якая збілася са шляху[38]. 11 мая ХАМАС і Ісламскі джыхад адрэагавалі на ізраільскія рэйды, запусціўшы сотні ракет па Ашдоду і Ашкелону, у выніку чаго два чалавекі загінулі і больш за 90 атрымалі раненні[10][9][8].

14 мая Армія абароны Ізраіля паведаміла, што ХАМАС за апошнія чатыры дні выпусціў па Ізраілі не менш за 1 750 ракет. Колькасць загінуўшых у выніку нападу на ізраільцян вырасла да сямі грамадзянскіх[39] і аднаго вайскоўца[40]. Па стане на 15 мая колькасць параненых грамадзянскі яўрэяў склала 564[41], а загінулых — 10[42]. [43] У гэты час ўсяго загінула 189 палесцінцаў[44], яшчэ 2700 атрымалі раненні[45][46]. Да 17 сакавіка колькасць забітых і параненых арабаў склала 217 і 2735 адпаведна[47]. На 19 мая гэты лік павялічыўся на 13 забітых і звыш за 600 параненых ізраільцян і, адпаведна, 246 і больш за 3000 палесцінцаў[48][49][50][51][52]. Да 21 мая колькасць забітых арабаў павялічылася да 272, а параненых — 3400[53]Да 21 мая колькасць забітых арабаў павялічылася да 272, а параненых — 3400[53].

У ходзе сутыкненняў на мяжы з Ліванам загінулі адзін член партыі Хезбала і яшчэ адзін ліванскі актывіст[54][55]. Гэтыя ахвяры ўлічаны ў лічбы вышэй.

Сацыяльныя сеткі[правіць | правіць зыходнік]

Карыстальнікі Instagram і Twitter, якія пісалі ў падтрымку палесцінцаў, заяўлялі, што іх паведамленні былі выдалены або іх уліковыя запісы былі заблякаваны. Кампаніі папрасілі прабачэння і абвінавацілі ў сітуацыі тэхнічны збой[56]. У гэты ж час Twitter абмежаваў доступ да акаўнта палесцінска-амерыканскай журналісткі Марыям Баргуці, якая асвятляла пратэсты з Заходняга берага. Баргуці сказала, што Twitter папрасіў яе выдаліць некаторыя з яе твітаў. Пазней кампанія заявіла, што блакаванне старонкі таксама адбылося з-за памылкі[57][58].

Міжнародная рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Еўрапейскі Саюз[59], Канада[60], Францыя[61], Германія[62], Марока[63], Расія і Украіна[64] заклікалі ўдзельнікаў канфлікту спыніць сутыкненні. ААН[65], Ліга арабскіх дзяржаў[66], Іран[59], Бахрэйн[67] Інданезія, Ірландыя[68][69], Малайзія[70], Мальта[71], Новая Зеландыя[72], Аман[73], Судан, ПАР[74], Егіпет[75], Саудаўская Аравія[76], Турцыя[77], Іарданія[78] і ААЭ выступілі з крытыкай дзеянняў Ізраіля. У той жа час ЗША[79][80], Аргенціна[81] і Вялікабрытанія наадварот былі абураны палестынцінскім бокам, у прыватнасці, ракетнымі абстрэламі з боку ХАМАС. У гэты ж час у ЗША[82], Турцыі[83], Вялікабрытаніі[84], Іарданіі і ПАР[85] прайшлі акцыі ў падтрымку Палесціны.

У сацыяльных сетках было распаўсюджана відэа, на якім ізраільцяне святкуюць свята ў Сцены Плачу, у той час як на заднім плане каля мячэці Аль-Акса гарыць дрэва. The Intercept назваў відэа «трывожным прыкладам ультранацыяналістычнага вар’яцтва». Ізраільскі левы палітык Айман Одзе назваў відэа «шакавальным»[86]. З іншага боку, журналіст Дэвід Патрыкаракас быў сярод тых, хто ахарактарызаваў відэа, як прыклад «фэйкавых навін» на той падставе, што спеў і танцы з’яўляюцца часткай штогадовых святкаванняў Дня Іерусаліма, што яны не звязаны з пажарам, і што сам пажар быў развязаны палесцінскімі пратэстоўцамі, бо яны кідалі петарды ў паліцыю[87].

12 мая авіякампаніі American Airlines, United Airlines і Delta Air Lines прыпынілі свае палёты ў Ізраіль[88].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Kingsley After Raid on Aqsa Mosque, Rockets from Gaza and Israeli Airstrikes (10 мая 2021).
  2. Hasson Tensions over Jerusalem Day march, Temple Mount clashes culminate in rocket fire from Gaza (англ.)  (10 мая 2021).
  3. TV: Palestinians stocked rocks for Temple Mount riots, police caught unawares (en-US) (8 мая 2021).
  4. Ben Zion More than 300 Palestinians hurt in Jerusalem holy site clash (10 мая 2021).
  5. Kingsley. Israeli Court Delays Expulsion of Palestinian Families in East Jerusalem (en-US) (2021-05-09). Праверана 10 мая 2021.
  6. Arab Israeli killed amid violent riots by Arab mob in Lod; Jewish suspect held (en-US) (11 мая 2021).
  7. Alexander Smith, Lawahez Jabari and Paul Goldman 33 killed in Israeli airstrikes, Hamas rocket attacks as unrest spreads beyond Jerusalem (11 мая 2021).
  8. 8,0 8,1 Ahronheim Massive barrage of 60 rockets fired at Ashkelon, Ashdod; buildings hit (en-US) (11 мая 2021).
  9. 9,0 9,1 Two Israelis dead, over 90 injured after rockets strike Ashkelon, Ashdod (en-US) (11 мая 2021).
  10. 10,0 10,1 1 dead, 3 hurt as 'largest ever' Hamas barrage hits Ashdod, Ashkelon (англ.)  (11 мая 2021).
  11. Kingsley. After Raid on Aqsa Mosque, Rockets From Gaza and Israeli Airstrikes (en-US) (2021-05-10). Праверана 11 мая 2021.
  12. As Israelis and Palestinians Battle, Rockets and Airstrikes Intensify (11 мая 2021).
  13. 13,0 13,1 Gross Gaza terrorists fire hundreds of rockets at Israel; IDF pummels Hamas targets (en-US) (11 мая 2021).
  14. Gaza residential tower collapses in Israeli airstrike, witnesses say (11 мая 2021).
  15. Israeli air strike destroys Gaza tower block (11 мая 2021).
  16. Carey At least 35 killed in Gaza as Israel ramps up airstrikes in response to rocket attacks.
  17. In widescale airstrikes, Israel hits Gaza police stations, security sites (12 мая 2021).
  18. Ahronheim 2 killed in overnight rocket barrages, IDF retaliating in Gaza (12 мая 2021).
  19. Gross 1 killed, 3 injured as Hamas fires anti-tank missile at Israeli jeep (en-US).
  20. Армия Израиля начала наступательную наземную операцию в секторе Газа, 14 мая 2021
  21. Израиль бомбил систему тоннелей ХАМАС в секторе Газа
  22. СМИ: ЦАХАЛ вычисляет боевиков ХАМАСа с помощью искусственного интеллекта «Химеры», 14 мая 2021 г.
  23. В Израиле заявили о трех выпущенных со стороны Сирии снарядах
  24. Группировка ХАМАС обстреляла ракетами порт в Израиле, вызвав взрывы и пожар, 15 мая 2021
  25. Израиль ракетными ударами разрушил 11-этажное здание с офисами СМИ в секторе Газа // ОНТ, 15 мая 2021
  26. Израиль заявил о наибольшем числе обстрелов за всю историю государства, 17 мая 2021
  27. ЦАХАЛ: с вечера до утра 18 мая из Газы были выпущены 90 ракет, более 20% упали в секторе, 18 мая 2021 г.
  28. ФАТХ объявило день гнева 18 мая, призывая атаковать камнями, коктейлями Молотова сионистов на Западном берегу реки Иордан
  29. Вооружённое крыло ФАТХ «Бригады мучеников аль-Аксы» объявило о возобновлении войны против Израиля.
  30. ПОЛИТИКА Палестницы атаковали шесть израильских военных авиабаз
  31. Израиль и Палестина договорились о прекращении огня
  32. Israeli bombardment escalates as Gaza death toll rises: Live news , Al Jazeera .
  33. [1]
  34. Hamas Fires Rocket Barrage at Jerusalem as IDF Green Lights Gaza Strikes.
  35. Israeli bombardment escalates as Gaza death toll rises: Live news , Al Jazeera .
  36. Israel launches airstrikes on Gaza strip after Hamas rocket attacks (10 мая 2021).
  37. Jerusalem violence leads to Hamas rockets on Israel, nine dead in Gaza (10 мая 2021).
  38. Federman Gaza militants, Israel trade new rocket fire and airstrikes (11 мая 2021).
  39. По Израилю за четыре дня выпустили более 1,7 тыс. ракет
  40. Israeli bombardment escalates as Gaza death toll rises: Live news , Al Jazeera .
  41. One dead in Ramat Gan from midday rocket barrages in central Israel , The Jerusalem Post (15 May 2021).
  42. Israeli Airstrike Demolishes Gaza Tower Housing Associated Press, Al Jazeera Offices. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2021.
  43. Palestinians say 174 killed in Gaza since fighting started, 47 of them children (16 мая 2021).
  44. Palestinians say 174 killed in Gaza since fighting started, 47 of them children (16 мая 2021).
  45. 'Killing blockaded civilians and destroying infrastructure on a massive scale: Israel is committing war crimes in the Gaza Strip,'B'tselem 15 May 2021
  46. Frykberg, Mel Several Palestinians killed by Israeli fire in West Bank protests. Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2021.
  47. Israel Gaza conflict: Netanyahu says strikes to 'continue at full force'
  48. Magen David Adom: 12 killed in Israel in rocket attacks, 312 injured. The Times of Israel (18 мая 2021).
  49. Palestinians go on strike as Israel-Hamas fighting rages (18 мая 2021). Праверана 18 мая 2021.
  50. Two Palestinians killed by Israeli troops after alleged attack (7 мая 2021).
  51. Palestine death toll rises to 217 amid UN deadlock (19 мая 2021).
  52. Israeli seriously hurt by Arab mob in Lod dies of wounds". The Times of Israel. 17 May 2021. Retrieved 17 May 2021.
  53. 53,0 53,1 Israel-Hamas truce takes hold after 11 days of fighting (21 мая 2021). Праверана 21 мая 2021.
  54. Hezbollah says Lebanese man killed by Israeli gunfire at border was fighter in group .
    Thousands flee homes as Israel continues air raids on Gaza: Live
  55. Regencia, Virginia Pietromarchi,Mersiha Gadzo,Ted Several children killed as Israel pounds Gaza refugee camp.
  56. Gebeily Instagram, Twitter blame glitches for deleting Palestinian posts (10 мая 2021).
  57. Maiberg Twitter Said It Restricted Palestinian Writer's Account by Accident (11 мая 2021).
  58. Baker A Palestinian journalist who was reporting live from the West Bank says Twitter asked her to delete her tweets (12 мая 2021).
  59. 59,0 59,1 Holmes, Oliver. Scores injured in fresh night of Jerusalem clashes , The Guardian (9 May 2021). Праверана 9 мая 2021.
  60. Lazaroff. Canada, Quartet slam Jerusalem violence, int'l pressure grows on Israel (9 May 2021). Праверана 12 мая 2021.
  61. World reacts after Israeli forces wound hundreds in Al-Aqsa raid (10 May 2021). Праверана 11 мая 2021.
  62. Israel responds to Hamas rockets with deadly airstrikes in Gaza (10 May 2021). Праверана 11 мая 2021.
  63. Arab Nations Hit out at Israel over Jerusalem Violence (9 May 2021). Праверана 11 мая 2021.
  64. Україна засуджує загострення ситуації у Східному Єрусалимі та Секторі Гази (11 травня 2021).
  65. Jerusalem: Many injured on second night of clashes , BBC News (9 May 2021). Праверана 9 мая 2021.
  66. Arab League condemns Israeli air strikes on Gaza (11 May 2021). Праверана 12 мая 2021.
  67. UAE, Bahrain pan Israel's 'storming' of Al-Aqsa, amid international condemnation (8 May 2021). Праверана 11 мая 2021.
  68. Coveney tells Israeli ambassador that the loss of life in Gaza is 'completely unacceptable' (11 May 2021). Праверана 12 мая 2021.
  69. Civilian deaths in air strikes ‘completely unacceptable’, Coveney tells Israeli envoy (11 May 2021). Праверана 12 мая 2021.
  70. Malaysia condemns Israel aggression against Palestinians (8 May 2021). Праверана 12 мая 2021.
  71. Malta calls for de-escalation of tensions in the Middle East (11 May 2021). Праверана 12 мая 2021.
  72. Nanaia Mahuta calls on Israel to 'cease demolitions and evictions' as violence escalates with Palestinians (11 May 2021). Праверана 12 мая 2021.
  73. Oman condemns action by Israeli forces at Al-Aqsa Mosque (8 May 2021). Праверана 12 мая 2021.
  74. South Africans protest over Palestinian deaths (11 May 2021). Праверана 12 мая 2021.
  75. Magid, Jacob. Sanders, Warren, Ocasio-Cortez slam Israel over pending Sheikh Jarrah evictions , The Times of Israel (9 May 2021). Праверана 10 мая 2021.
  76. Saudi and UAE condemn Israel over Palestinian clashes at Al-Aqsa , Reuters (8 May 2021). Праверана 9 мая 2021.
  77. In Turkey, protests against Israel over surge in violence (10 мая 2021). Праверана 11 мая 2021.
  78. Jerusalem protests: Netanyahu defends Israeli action after clashes with Palestinians , BBC News (9 May 2021). Праверана 9 мая 2021.
  79. У США засудили напад на Ізраїль і закликали обидві сторони знизити напруженість (12 травня 2021).
  80. У ЄС та США відреагували на ракетні обстріли між Ізраїлем та сектором Газа (11 травня 2021).
  81. Preocupación por la situación en Israel y Palestina (ісп.)  (11 May 2021). Праверана 12 мая 2021.
  82. Israel, Hamas Trade Deadly Rocket Strikes as Tensions Mount Over Jerusalem (11 May 2021). Праверана 12 мая 2021.
  83. In Turkey, protests against Israel over surge in violence (10 May 2021). Праверана 11 мая 2021.
  84. Protest held in Bradford amid Israeli–Palestinian clashes in Jerusalem (9 May 2021). Праверана 11 мая 2021.
  85. Protests across South Africa in condemnation of Israel's attacks on Palestinians in Gaza (11 May 2021). Праверана 12 мая 2021.
  86. Mackey. This Is Not Fine: Why Video of an Ultranationalist Frenzy in Jerusalem Is So Unsettling (11 May 2021). Праверана 12 мая 2021.
  87. Jews dancing while fire rages on Temple Mount lights up social media (11 May 2021). Праверана 12 мая 2021.
  88. 3 крупнейшие авиалинии США приостанавливают рейсы в Израиль (англ.) . Associated Press (12 мая 2021).