Ізраільска-эмірацкі мірны дагавор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ізраільска-эмірацкі мірны дагавор, таксама Абрагамскі дагавор[1], — дагавор аб нармалізацыі адносін паміж Дзяржавай Ізраіль і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, падпісаны 15 верасня 2020 года[2]. Аб заключэнні і падпісанні дамовы было абвешчана яшчэ 13 жніўня. Праз чатыры тыдні пасля гэтага было абвешчана, што падпісанне дамовы адбудзецца 15 верасня і будзе праходзіць на лужку перад Белым домам у Вашынгтоне[3]. У той жа дзень Ізраіль падпісаў мірны дагавор з Бахрэйнам[4].

ААЭ сталі трэцяй арабскай краінай пасля Егіпта (1979) і Іарданіі (1994), што падпісалі пагадненне з Ізраілем. Паралельна з гэтым, Ізраіль пагадзіўся замарозіць планы па анексіі часткі Заходняга Берага, які дэ-факта знаходзіцца пад кіраваннем Ізраіля з 1967 года.

Да падпісання гэтага пагаднення паміж дзвюма краінамі падтрымліваліся плённыя і цесныя, хоць і нефармальныя адносіны.

Зноскі