Ізраіль Хацкелевіч Рухамоўскі
Ізраіль Хацкелевіч Рухамоўскі | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Ізраіль Доў-Бер Рухамоўскі[1] |
Род дзейнасці | ювелір |
Дата нараджэння | 1860 |
Месца нараджэння | Мазыр, Мінская губерня, Расійская імперыя |
Падданства |
![]() |
Дата смерці | 1936 |
Месца смерці | Парыж, Францыя |
Месца пахавання | |
Дзеці | тры сыны — Саламон, Якаў і Леон — і тры дачкі |
Узнагароды і прэміі |
|
Ізраіль Хацкѐлевіч Рухамоўскі (1860, Мазыр — 1936, Парыж) — ювелір, пісьменнік, аўтар мноства унікальных ювелірных твораў, сярод якіх: скрыначка ў выглядзе саркафага з мініяцюрным залатым шкілецікам з 167 косткамі, творы юдаікі(руск.) бел., вазы, кампазіцыі на міфалагічныя тэмы. Сусветна праславіўся як аўтар тыяры Сайтаферна. На думку калекцыянера А. М. Іванова(руск.) бел. — «найвялікшы ювелір ўсіх часоў і народаў»[5].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Ізраіль (Исроэл-Бер) Рухамоўскі[6] нарадзіўся ў 1860 годзе ў Мазыры[7]. Бацькі хацелі, каб ён стаў рабінам, і ў дзяцінстве ён атрымаў рэлігійнае адукацыю. Аднак ён абраў ювелірную справу і сам вывучыўся ювелірнаму і граверному майстэрству[8][9]. Пачынаў як разьбяр пячатак[10]. У 17 гадоў ажаніўся. У сярэдзіне 1880-х гадоў ён пераехаў у Кіеў, і тут яму прапанавалі працаваць у вядучых ювелірных майстэрнях. Юны талент першапачаткова нікім не прызнаваўся з-за зайздрасці перад яго поспехам[11], але яго паслугамі карысталіся многія. Да прыкладу, Іосіф Маршак(руск.) бел. пастаянна заказваў у Рухамоўскага свае творы[11]. Потым, у 1892 годзе, ён пераехаў у Адэсу, дзе жыў па адрасе Успенская, № 36[12]. Яго майстэрня не мела шыльды[4].
Пасля ён стварыў мноства цікавых і ўнікальных ювелірных работ. На працягу дзевяці гадоў[13][14][15] І. Рухамоўскі працаваў над адной з лепшых сваіх работ — невялікай скрыначкай у выглядзе труны-саркафага памерам 10 см у даўжыню і 4 см у вышыню. Пад вечкам саркафага знаходзіцца мініяцюрны залаты шкілецік, у якога рухаюцца 167 костак[16].
Аднымі з заказчыкаў І. Рухамоўскага былі браты Шэпсель і Лейба Гохманы, купцы трэцяй гільдыі[17]. Яны замовілі ў І. Рухамоўскага ў 1895 годзе «тыяру Сайтаферна», а потым выдалі яе за працу майстроў калячарнаморскага антычнага грэчаскага горада Ольвіі, якую тыя зрабілі ў падарунак скіфскаму цару Сайтаферну ў якасці выкупу[18]. У 1896 годзе тыяру пад выглядам арыгінала прадалі ў Луўр за 200 000 франкаў (50 000 рублёў). Рухамоўскаму купцы далі толькі 1800 рублёў. Праца была настолькі па-майстэрску зроблена, што ўсе вядучыя спецыялісты, у тым ліку дырэктар Луўра, кіраўнік аддзела антычнага мастацтва і іншыя, прызналі выраб аўтэнтычным. З-за вялікага кошта тыяры трэба было атрымаць спецыяльны дазвол і субсідыі парламента Францыі.
23 сакавіка 1903 года ў адной з парыжскіх газет у адкрытым лісце ювеліра з Парыжа Ліфшыца было сказана, што аўтарам тыяры з’яўляецца Ізраіль Рухамоўскі[19]. Яму не паверылі, аднак тыяра была прыбраная ў запаснік, а ўрад стварыў камісію на чале з Клермонам-Гано, членам Акадэміі навук. Праз два дні з Адэсы ў парыжскую газету телеграфавалі, што Ізраіль Рухамоўскі заявіў аб тым, што ён — аўтар тыяры. Праз тыдзень, 5 красавіка 1903 года Рухамоўскі прыбыў першы раз у жыцці ў Парыж. Там Ізраіль Хацкелевіч змог лёгка даказаць, што з’яўляецца аўтарам (паказаў чарцяжы і зрабіў ідэнтычную копію яе часткі). На просьбу назваць імя арганізатараў афёры Ізраіль Рухамоўскі распавёў вельмі непраўдападобную гісторыю пра купца з Керчы. Аб Гохманах ён сціпла змаўчаў.
Потым І. Рухамоўскі вярнуўся ў Адэсу. Вельмі доўга збіраў сродкі на атрыманне статусу купца трэцяй гільдыі, аднак сабраць патрэбную суму ён так і не змог[4]. Усё, што назапасіў, — з цяжкасцю пакрыла набыццё білетаў для яго і яго сям’і ў Парыж у адзін канец[4]. Некаторы час, І. Рухамоўскі працаваў у Луўры рэстаўратарам[4].
Апошнія тры дзясяткі гадоў Ізраіль Рухамоўскі правёў з жонкай і дзецьмі ў Парыжы, дзе ствараў працы для знакамітых парыжан, такіх як барон Эдмон Ротшыльд(руск.) бел.. Дзеці яго пайшлі па слядах бацькі і таксама сталі вядомымі ювелірамі, мастакамі і літаратарамі[8].
Ізраіль Рухамоўскі быў знаёмы з Максам Нардау(руск.) бел., Тэадорам Герцелем. У Макса Нардау быў жэтон працы Рухамоўскага, які яму падарылі «Сыны Сіёна». А ў Герцеля ад адэсітаў быў адрас, які зрабіў Саламон, сын Ізраіля[14].
Памёр Рухамоўскі ў Парыжы ў 1936 годзе ў галечы[4].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Унучаты пляменнік — рэжысёр Ізраіль Цурыэлевіч Пікман(руск.) бел.[6].
Выбраныя творы[правіць | правіць зыходнік]
Усяго вядома менш за 160 твораў[4]. Некаторыя з твораў[14]:
- Саркафаг са шкілецікам (1893—1902[20]);
- Tыярa Сайтаферна (1895—1896; восем месяцаў[3]);
- Калье з міфалагічнымі сцэнамі[21];
- Статуэтка «Ахілес і Мінерва»[21];
- Залатая ваза, з якой два скіфа п’юць віно[21];
- Кампазіцыі на міфалагічныя тэмы[21];
- «Шадай» для дачкі Ротшыльда Мірыям[14];
- Мезуза(руск.) бел. ў выглядзе трубачкі — дванаццаць міліметраў у даўжыню і чатыры ў дыяметры, у ёй тры меньшыя трубачкі, адна ў іншай, апошняя трубачка завяршаецца маленькай рукой. У трубочках выгравіравана малітва «Шма(руск.) бел.» і дзесяць запаведзяў. Усяго на мезузе 1311 літар[14];
- Рытон[22] — рог, знізу даверху ўпрыгожаны рэльефам з жыцця скіфаў;
- Калье — галоўная сцэна адлюстроўвае спакушэнне Геркулеса сірэнай[23];
- Бутэлечка для духоў з каля 40000 шарыкаў[23];
- Медальён «Дзесяць запаведзяў»[24];
- Медальён, зроблены ў падарунак дырэктару фабрыкі Жако ў Адэсе[24];
- Жэтон «Сцяна смутку». Адзін бок — карціна «Сцяна смутку» (яўрэі плачуць і моляцца), на другім баку — 10 запаведзяў і «шчыт Давіда» і надпіс: «Слухай, Ізраіль, Гасподзь Бог наш, Гасподзь адзін»[25];
- Кулон у выглядзе тыяры цара Сайтафарнэса[25];
- Залатыя статуэткі багіні Нікі і Эрота, якія сядзяць верхам на кентаўры[26];
- Бірулька «Залаты шкілет»[26];
- Жалезны шчыт, чаканены і інкруставаны пад творы эпохі Адраджэння[26];
- Брошка з выявай жаночай галоўкі[26];
- Залатыя кніжачкі з дзесяццю запаведзямі і футалярчыкі з золата і срэбра[14].
Вядомыя месцазнаходжанні захаваўшыхся твораў:
- Луўр[14];
- Эрмітаж[14];
- Адзін — Музей дэкаратыўнага мастацтва ў Парыжы(руск.) бел.[11];
- Два — Усерасійскі музей дэкаратыўна-прыкладнога і народнага мастацтва(руск.) бел.[11];
- Два — Рускі нацыянальны музей[11];
- Музей Фабержэ[21]
- прыватныя калекцыі.
Творы таксама выстаўляюцца на прэстыжных аўкцыёнах Лондана і Парыжа[27].
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
- На фасадзе дома № 6 па вуліцы Осіпава (былой Рамеснай), па ініцыятыве Аляксандра Гуна 22 красавіка 2014 года з’явілася мемарыяльная дошка, скульптар А. Князік.
Як піша Музей Фабержэ:
Апытанне грамадскага меркавання сучасных спецыялістаў у галіне мастацтвазнаўства і ювелірнага мастацтва паказаў, што імя генія залатых спраў майстра, найталенавіцейшага гравёра па металу, які жыў на мяжы стагоддзяў, рэдка сустракаецца ў мастацтвазнаўчай літаратуры[21].
Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]
- Рухамоўскі І. Маё жыццё, мая праца = מײַן לעבן און מײַן אַרבעט. — Парыж, 1928. (ідыш)
Зноскі
- ↑ Rubin N. A. The Secret of thr Golden Tiara: Israel Dov-Ber Rouchomovsky (англ.) . Bewilderingstories.com (31 сакавіка 2003). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2016.
- ↑ http://archives.paris.fr/arkotheque/visionneuse/visionneuse.php?arko=YTo2OntzOjQ6ImRhdGUiO3M6MTA6IjIwMTktMTEtMTAiO3M6MTA6InR5cGVfZm9uZHMiO3M6MTE6ImFya29fc2VyaWVsIjtzOjQ6InJlZjEiO2k6MjU7czo0OiJyZWYyIjtpOjIyNjU0O3M6MTY6InZpc2lvbm5ldXNlX2h0bWwiO2I6MTtzOjIxOiJ2aXNpb25uZXVzZV9odG1sX21vZGUiO3M6NDoicHJvZCI7fQ==#uielem_move=161%2C64&uielem_islocked=0&uielem_zoom=145&uielem_brightness=0&uielem_contrast=0&uielem_isinverted=0&uielem_rotate=F — С. 27.
- ↑ 3,0 3,1 Иванов, 2002
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 4,6 Иванов, 2002, с. 27
- ↑ Иванов, 2002, с. 15
- ↑ 6,0 6,1 Лейбельман М. «Тиара скифского царя» (руск.) . Kackad.com (6 лістапада 2003). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2016. Праверана 31 мая 2016.(руск.)
- ↑ Пикман Б., Эренбург И. Рассказ инженера Пикман из Мозыря (Записал Илья Эренбург) (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2016. Праверана 31 мая 2016.
- ↑ 8,0 8,1 Басин Я. З. Фальшивая тиара Сайтоферна (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2016. Праверана 31 мая 2016.(руск.)
- ↑ Гений, которого знал весь мир (руск.) . Viktorbagley.wix.com. Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2016. Праверана 31 мая 2016.
- ↑ Рухомовский, 1928
- ↑ 11,0 11,1 11,2 11,3 11,4 Иванов, 2002, с. 19
- ↑ Тиара скифского царя ювелира Рухомовского (руск.) . Тайный Мир Анубиса (31 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2016. Праверана 31 мая 2016.
- ↑ Сапожников, 1903
- ↑ 14,0 14,1 14,2 14,3 14,4 14,5 14,6 14,7 Лейбельман М. Тиара скифского царя (руск.) . Kackad.com (20 лістапада 2003). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2016. Праверана 31 мая 2016.(руск.)
- ↑ Иванов, 2002, с. 28
- ↑ Cкиф из Одессы (руск.) . Фонд Ави Хай (31 сакавіка 2011). Праверана 31 мая 2016.(руск.)
- ↑ Робулец С. Очаков — Париж. Афера тысячелетия (руск.) . Очаковсий портал (16 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2016. Праверана 31 мая 2016.(руск.)
- ↑ Нехамкин С. Корона скифского царя. Аргументы Недели (7 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012.
- ↑ История одной авантюры-мистификации (руск.) . Reading-hall.ru/ (31 сакавіка 2011). Праверана 31 мая 2016.(руск.)
- ↑ Иванов, 2002, с. 20
- ↑ 21,0 21,1 21,2 21,3 21,4 21,5 Три произведения Израиля Рухумовского в музее Фаберже (руск.) . Бадэн-Бадэн: Музей Фабержэ ў Бадэн-Бадэне. Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2016.
- ↑ Иванов, 2002, с. 44
- ↑ 23,0 23,1 Иванов, 2002, с. 45
- ↑ 24,0 24,1 Иванов, 2002, с. 46
- ↑ 25,0 25,1 Иванов, 2002, с. 47
- ↑ 26,0 26,1 26,2 26,3 Иванов, 2002, с. 48
- ↑ Рухомовский Израиль (1880—1936) — ювелир.. Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2016.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Либман М. Островский Г. Поддельне шедевры. — М.: Советский художник, 1966. — 112 с. — (Страницы истории искусств).
- Иванов А. Н. Мастера золотого и серебрянного дела в России (1600 — 1926). — М: «Русский национальный музей», 2002. — Т. 1. — С. 19. — ISBN 5-9500046-1-2.
- Брашинский И. Б. В поисках скифских сокровищ / Отв. ред. Б. Б. Пиотровский. — Л.: Наука, 1979. — 144 с.
- Гун А. А. Тайна золотой тиары. — Од.: Печатный двор, 2012. — 202 с.
- Сапожников Б. Израиль Рухомовский и его работы. — Од., 1903.