Ізяслаў II Полацкі
Ізяслаў II Полацкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | 1270-я |
Ізяслаў Полацкі (? — 1270-я) — князь полацкі (1270-я).
Упершыню згадваецца як полацкі князь разам з іншым Ізяславам — віцебскім князем, у грамаце 1265 г. ад імя Полацкага і Віцебскага княстваў рыжскаму біскупу пра вольны гандаль паміж Полацкам і Рыгай і захаванне міру паміж імі.
«Слов(о) Изяслав(а), княз(я) полочьког(о), к еп(иско)пу и к местерю и к всемь вельневицем и ратьманом, всем горожаном: Полотеск Видьбеск одно есть, а воли есми б(о)жии и в Молшелгове. А Изяслав со мною одн. На семь к мне целовати кр(е)ст в правду, любовь имети и мир, как было при первых княз(ья)х полочьскы полочаном видьбляном волное торгованье в Ризе, на Готьскомь бере(ге) и в Любьце. А рубежа не деяти. А кому с кым тяжа, суд дати без перевода. А суженого не посуживати. А где кому годно, ту тяжеться. Поручник(и), и должникы и холопы выдати. А што ся в рать деяло и в рубежех, про то вам не мьщати, ни нам вам мещати. Чего ся есме отступили в Ризе, к тому вам не приискывати ни людей, ни земли, ни воды, ни борти. На семь же целуйте ко мне кр(е)ст, по любьви в правду без всякого извета.»[1]
Грамата сведчыць, што Ізяслаў дзейнічаў са згоды Войшалка[2]. Верагодна, Ізяслаў заняў полацкі сталец з дапамогаю Войшалка, скінуўшы адтуль вылучэнца Траняты князя Канстанціна[3].
У тым жа 1265 г., таксама ў повязі з пагадненнем паміж Полацкам і Рыгай, згадваецца Гердзень. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ў Полацку адначасова магло быць некалькі князёў. Іншыя, што згадванне ў грамаце двух Ізяславаў ёсць памылкаю перапісчыка — абодва Ізяславы ў гэтай грамаце адна і тая асоба, гэта значыць віцебскі князь, а полацкім быў Гердзень. Але, відаць, больш слушнае меркаванне, заснаванае на вышэйзгаданай грамаце, дзе Гердзень названы проста князем, не князем Полацка. Калі прыняць гэтую заўвагу, то развязваецца гэтае даўняе пытанне.[4]
Пра паходжанне і асобу Ізяслава ёсць некалькі версій. Паводле адной з іх, Ізяслаў тоесны Ізяславу Новагародскаму згаданаму разам з Міндоўгам у 1235 г., некаторыя даследчыкі атаясамліваюць яго з Ізяславам Свіслацкім, іншыя атаясамліваюць Ізяслава Свілацкага з Ізяславам Новагародскім. Такім чынам, магчыма, Ізяслаў Полацкі, Ізяслаў Новагародскі і Ізяслаў Свіслацкі — адна і тая асоба. Паводле найбольш распаўсюджанай версіі, Ізяслаў паходзіў з роду віцебскіх князёў — Васількавічаў.
Зноскі
- ↑ Полоцкие грамоты XIII - начала XVI в. / Сост. А.Л. Хорошкевич. 4.1. М., 1977. С.36-37.
- ↑ "Молшелгове" — памылка пазнейшага перапісчыка, бо ў нямецкамоўнай копіі граматы імя Войшалка напісана правільна.
- ↑ Данилевич В.Е. Очерки истории Полоцкой земли до конца XIV ст. - К., 1896. С. 141-146.
- ↑ Александров Д.Н., Володихин Д.М. Борьба за Полоцк между Литвой и Русью в XII-XVI веках. // Отв.редактор: академик В.Л. Янин. М.: Аванта+ 1994. С.37.