Ікер Муньяін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ікер Муньяін
Iker Muniain (15961406985).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ікер Муньяін Ганьі
Нарадзіўся 19 снежня 1992(1992-12-19)[1][2] (28 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Іспаніі Іспанія
Рост 167 см
Вага 58 кг
Пазіцыя вінгер
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Іспаніі Атлетык Більбаа
Нумар 19
Маладзёжныя клубы
Сцяг Іспаніі Атлетык Більбаа
Клубная кар’ера[* 1]
2009— Сцяг Іспаніі Атлетык Більбаа 187 (20)
2009—2010   Сцяг Іспаніі Більбаа Атлетык 19 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2010 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 19) 27 (3)
2011—2012 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 20) 10 (1)
2012— Іспанія Іспанія 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на канец сезону 2014/2015.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 сакавіка 2012
Commons-logo.svg Ікер Муньяін на Вікісховішчы

Ікер Муньяін Ганьі (баскск.: Iker Muniain Goñi; нар. 19 снежня 1992, Памплона, Іспанія) — іспанскі футбаліст (паводле нацыянальнасці з’яўляецца баскам), нападнік клуба «Атлетык». Дзякуючы свайму стылю гульні ў сродках масавай інфармацыі мае мянушку «іспанскі Месі»[3].

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Ікер з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клуба «Атлетык». Дэбютаваў у камандзе 30 ліпеня 2009 года ў матчы Лігі Еўропы супраць клуба «Янг Бойз», выйшаўшы на поле на 59 хвіліне на замену Гаіску Такера і стаўшы такім чынам самым маладым іграком, які калі-небудзь насіў кашулю «Атлетыка» ў афіцыйным матчы. Праз тыдзень, Муньяін забіў свой першы гол за клуб, у матчы ў адказ у Швейцарыі. «Атлетык» перамог 2:1 пасля хатняга паражэння 0:1 і прайшоў далей.

30 жніўня 2009 года Ікер усталяваў новы рэкорд, стаўшы наймаладзейшым іграком у Ла Лізе, а праз два тыдні зноў забіў гол у еўракубках, калі басконскі клуб атрымаў хатнюю перамогу з лікам 3:0 над аўстрыйскай «Аўстрыяй».

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

24 лютага 2012 года Муньяін быў выкліканы ў шэрагі нацыянальнай зборнай Іспаніі на таварыскі матч супраць зборнай Венесуэлы ў Малазе. Праз пяць дзён ён выйшаў на поле замест Сеска Фабрэгаса на 74-й хвіліне, а іспанцы атрымалі перамогу з лікам 5:0[4].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Іспаніі Атлетык Більбаа

Зноскі

  1. Iker Muniain // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Iker Muniain Goñi // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. «Manchester United given go-ahead to sign the „New Messi“». Sports Vibe.
  4. Celestiales. Marca

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]