Перайсці да зместу

Ікмадафіла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ікмадафіла

Ікмадафіла верасовая (Icmadophila ericetorum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Icmadophila Trevis.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  90407
EOL  16372
MB  2479

Ікмадафі́ла (Icmadophila) — род накіпных лішайнікаў сямейства ікмадафілавых.

Талом аднародны, дробназярністы, белавата-шэры або часам з блакітнаватым адценнем. Апатэцыі на кароткіх ножках (даўжыня 0,5–4 мм), амаль сядзячыя, дыяметр 2–4 мм, жаўтавата-ружовыя, з тонкім слаявінным краем, які хутка знікае, голыя або пакрытыя светлым налётам. Сумкі цыліндрычныя, змяшчаюць па 8 спор. Споры 12–25 × 4–6 мкм, 4‑клетачныя.

Cустракаюцца на верхавых балотах, у забалочаных лясах на торфе, на раслінных рэштках, на старых пнях і гнілой драўніне ў даўгамошных хвойніках і ельніках у зоне тайгі Паўночнага паўшар’я, у Паўднёвым паўшар’і — у гарах. У свеце вядома каля 7 відаў, у Беларусі cустракаецца ікмадафіла верасовая (Icmadophila ericetorum).