Іларыён Сямёнавіч Свянціцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Іларыён Свянціцкі)
Іларыён Сямёнавіч Свянціцкі
укр.: Іларіон Семенович Свєнціцький
Дата нараджэння 7 красавіка 1876(1876-04-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 верасня 1956(1956-09-18) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Vira Svientsitska[d]
Род дзейнасці філолаг, музеязнавец
Навуковая сфера Гісторыя, мовазнаўства, мастацтвазнаўства
Месца працы Львоўскі нацыянальны музей
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар Львоўскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Ватраслаў Ягіч
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іларыё́н Сямё́навіч Свянц́іцкі (укр.: Іларіон Семенович Свєнціцький; 7 красавіка 1876, Буск, Галіцыя, Аўстра-Венгрыя, цяпер Львоўская вобласць, Украіна — 18 верасня 1956, Львоў, УССР, СССР) — украінскі вучоны, этнограф, доктар філілагічных навук з 1902. Стваральнік і першы дырэктар Нацыянальнага музея ў Львове.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і дырэктара школы Свянціцкага С. Ф. (1842—1926). Па заканчэнні гімназіі паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Львоўскага ўніверсітэта імя Яна Казіміра. У 1899 працягвае адукацыю як вольны слухач гісторыка-філалагічнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта і Археалагічнага інстытута. Настаўнікамі яго былі А. Шахматаў, А. Сабалеўскі, Ф. Корш, У. Ламанскі і іншыя.

Лінгвістычныя веды паглыбляе ў Вене пад кіраўніцтвам В. Ягіча, абараняе доктарскую дысертацыю пра творчасць Максіма Грэка.

З 1913 — прыват-дацэнт кафедры славянскай філалогіі Львоўскага ўніверсітэта. Спраўжны член НТШ з 1914 года.

Быў удзельнікам гурту галіцкіх сацыялістаў. Арганізатар і выкладчык львоўскага таемнага ўніверсітэта 19211925. За тую дзейнасць ён быў звольнены з універсітэту Яна Казіміра, але пазней адноўлены там жа на пасадзе прыват-дацэнта.

У 19441950 кіраваў кафедрай славянскай філалогіі Львоўскага ўніверсітэта.

З 1944 — загадчык львоўскага аддзела інстытута грамадскіх навук АН УССР.

Цягам 47 гадоў ад 1905 да 1952 Свянціцкі быў першым і нязменным кіраўніком Нацыянальнага музея ў Львове (з 1939 г. — Дзяржаўны музей украінскага мастацтва).

Навуковая дзейнасць Свянціцкага аглядала праблемы мастацтва, мовазнаўства, славістыкі і літаратуразнаўства. Свянціцкі — аўтар шматлікіх прац навуковых, прысвечаных фальклору і этнаграфіі ўкраінцаў. Як літаратуразнавец, вядомы даследваннем творчасці Івана Франко, Уладзіміра Вінічэнкі.

За палову стагоддзя Свянціцкі сабраў вялікую калекцыю — блізка 5000 абразоў, некалькі тысяч узораў дэкаратыўнай апрацоўкі дрэва, дзесяцітысячны збор старадрукаваных і рукапісных кніг, 15000 выяў, зборы нумізматычныя і сфрагістычныя.

Даследаваў усходніх славян, балгараў, сербаў, палякаў. Вывучаў помнікі ўкраінскай пісьменнасці, дыялекты ўкраінскай мовы.

Памёр у Львове, пахаваны на Лычакіўскіх могілках.

Свянціцкі і Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Першая буйная беларусазнаўчая праца вучонага — «Адраджэнне беларускага пісьменства» (1906, Львоў) — была забаронена праз наяўнасць у ёй вершаў Купалы «Што ты спіш?..» і «Там»[2]. У 1926 Свянціцкі быў запрошаны да ўдзелу ў Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу, аднак навуковец яе не наведаў  — там было прачытана толькі яго прывітальнае слова[3].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Обзор сношений Карпатской Руси с Россией в первую половину XIX в. — 1906
  • Бучацьке Євангеліє XIII ст. (1911)
  • Основи науки про мову українську (1918),
  • Скит Манявський і Богородчанський іконостас (у співавторстві із М. Драганом та В. Пещанським). (1926)
  • Мова Галицько-Волинського літопису (1949),
  • Опис рукописів народного дому з колекції А. Петрушевича (т.1-3, 1906—1911)
  • Початки книгопечатання на землях України (1924)
  • Смоленська грамота 1229 р. у світлі дослідів чергування напівголосних і голосних у слов'янських мовах XIX—XX ст. // Питання слов'янського мовознавства. Кн.3. — Львів, 1955. — С. 114—122;
  • Західноукраїнські грамоти XIV—XV ст. // Питання українського мовознавства. Кн. 2. — С. 3—27 та ін.
  • Музеї і музейництво. Нариси і замітки. — Львів, 1920.

Паўнейшы пералік прац — у часопісе «Питання слов'янського мовознавства», кн. 5 (1958).

Зноскі

  1. Степанович К. Л. Личаківський некрополь — 2006. — С. 223. — ISBN 978-966-8955-00-5
  2. Янка Купала. Поўны збор твораў у 9 тамах // — Мінск: Мастацкая літаратура, 1995. — Т. 1. — С. 347. — 462 с. — 6000 экз. — ISBN 5-340-01094.
  3. Працы канферэнцыі, ст. 42

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]