Ілары Барашка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ілары Барашка
1-я Усебеларуская нарада архівістаў.jpeg
1-я Усебеларуская нарада архівістаў. І. Барашка ляжыць першы злева
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Іларыён Мацвеевіч Барашка
Дата нараджэння: 25 ліпеня 1905(1905-07-25)
Месца нараджэння: г. Мінск
Дата смерці: 3 чэрвеня 1968(1968-06-03) (62 гады)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Ілары (Іларыён Мацвеевіч) Барашка (25 ліпеня 1905, Мінск — 3 чэрвеня 1968) — беларускі савецкі пісьменнік[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БДУ ў 1930, кінаакадэмію ў Маскве ў 1938. Працаваў у перыядычным друку, на кінастудыі «Савецкая Беларусь» (1932-36). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны ў міністэрствах культуры СССР і РСФСР. Аўтар празаічных зборнікаў «У прасторы» (1926), «Камунары», «На розныя тэмы» (абодва 1931), «Блізкія далі» (1959), аповесці «Рыгор Галота» (1929), вершаванага нарысу «Асінстан» (1931), сцэнараў фільмаў «Дняпро ў агні» (сумесна з Р. Кобецам), 1937, «Якуб Колас — народны паэт Беларусі», «Георгій Скарына» і іншых[1].

Пераклаў з беларускай мовы шэраг драматургічных твораў, у прыватнасці, п'есу А. І. Маўзона «Канстанцін Заслонаў».

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Барашка Илари // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 40. — 737 с.