Ілаўля (рака)
| Ілаўля | |
|---|---|
| руск. Иловля | |
| Ілаўля ў Альхоўскім раёне Валгаградскай вобласці | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 358 км |
| Басейн | 9 250 км² |
| Расход вады | 9,6 м³/с (ля пасёлка Ілаўля) |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | с. Первамайскае |
| • Каардынаты | 50°48′49″ пн. ш. 45°31′03″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Дон |
| • Месцазнаходжанне | за 604 км ад вусця Дона |
| • Вышыня | 36 м |
| • Каардынаты | 49°13′39″ пн. ш. 43°55′07″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Дон → Азоўскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіёны | Саратаўская вобласць, Валгаградская вобласць |
| Раёны | Краснаармейскі раён, Камышынскі раён, Альхоўскі раён, Ілаўлінскі раён |
| Код у ДВР | 05010300412107000009256 |
Ілаўля (руск.: Иловля́) — рака ў еўрапейскай частцы Расіі, левы прыток Дона.
Даўжыня Ілаўлі — 358 км, а плошча вадазборнага басейна — 9250 км². Сярэдні расход вады ля пасёлка Ілаўля — 9,6 м³/с. Працякае па Саратаўскай і Валгаградскай абласцях, у агульным напрамку на паўднёвы захад. Паміж пачаткам снежня і канцом сакавіка замярзае, улетку разбіваецца на асобныя плёсы. У старажытнасці паміж рэчышчам Ілаўлі ля сучаснага горада Камышына і Волгай існаваў валок з басейна Волгі ў Дон.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ілаўля бярэ выток на Прыволжскім узвышшы. Працякае па тэрыторыі Краснаармейскага раёна Саратаўскай вобласці, а таксама Камышынскага, Альхоўскага і Ілаўлінскага раёнаў Валгаградскай вобласці. Акрамя таго, басейн Ілаўлі збірае сцёк з правабярэжжа Волгі, часам падыходзячы на некалькі кіламетраў да рэчышча Волгі. Акрамя названых вышэй раёнаў, басейн Ілаўлі размешчаны таксама на тэрыторыі Жырноўскага, Катоўскага, Фралоўскага і Дубаўскага раёнаў Валгаградскай вобласці.
На Ілаўлі размешчаны горад Пятроў Вал. За 22 км ад месца ўпадзення ракі ў Дон знаходзіцца рабочы пасёлак Ілаўля. Упадае ў Дон злева на вышыні 36 м над узроўнем мора за 604 км ад вусця Дона.
Найбуйнейшыя прытокі — Шырай і Альхоўка, абодва правыя.