Ілля Паўлавіч Мазурук
Ілля Паўлавіч Мазурук | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 студзеня 1989 (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1927—1953 |
Званне | генерал-маёр |
Бітвы/войны | Савецка-фінляндская вайна 1939-1940, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ілля Паўлавіч Мазурук (7 (20) ліпеня 1906, Брэст-Літоўск — 2 студзеня 1989, Масква) — савецкі палярны лётчык, Герой Савецкага Саюза (1937), генерал-маёр авіяцыі (1946). Заслужаны палярны лётчык (1937).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]І. П. Мазурук нарадзіўся ў горадзе Брэст-Літоўск Гродзенскай губерні (цяпер горад Брэст у Беларусі). З 1915 г. жыў у горадзе Льгоў (цяпер у Курскай вобласці Расіі), дзе скончыў пачатковую школу. У 1919—1920 гг. працаваў на чыгуначнай станцыі Льгоў. У 1923—1924 гг. працаваў у Ліпецку, у 1926—1927 гг. намеснік загадныка агітацыйна-прапагандыстскім аддзелам Арлоўскага гаркама партыі[1].
У Чырвонай Арміі з 1927 года. У 1928 г. скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу ВПС, у 1929 г. — Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў і быў дэмабілізаваны[1]. У 1930—1938 гг. І. П. Мазурук камандзір атрада Грамадзянскага паветранага флоту і Упраўлення Паўночнага марскога шляху. Асабліва вызначыўся ў якасці камандзіра самалёта ТБ-3 падчас высадкі першай дрэйфуючай палярнай станцыі «Паўночны полюс-1» у 1937 годзе. У 1938—1941 гг. начальнік палярнай авіяцыі.
У 1939 г. І. П. Мазурук скончыў Курсы ўдасканалення каманднага саставу пры Ваенна-паветранай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага. Падчас савецка-фінляндскай вайны ў снежні 1939 — сакавіку 1940 г. у якасці камандзіра асобнай эскадрыллі начных бамбардзіроўшчыкаў, на самалёце ТБ-3 зрабіў некалькі баявых вылетаў[1].
З 1943 г. камандзір авіядывізіі і намеснік начальніка трасы Аляска — Сібір па дастаўцы самалётаў у СССР па ленд-лізу з ЗША. Пасля вайны зноў на пасадзе начальніка Упраўлення Паўночнага марскога шляху і адначасова начальнік Упраўлення Палярнай авіяцыі. У 1947—1953 гг. І. П. Мазурук намеснік начальніка НДІ Грамадзянскага паветранага флоту. З лістапада 1949 года — начальнік лётнай інспекцыі — намеснік начальніка Упраўлення Палярнай авіяцыі.
З лютага 1953 г. генерал-маёр І. П. Мазурук у запасе. У 1955—1956 гг. узначальваў лётны атрад 1-й савецкай Антарктычнай экспедыцыі. Здзейсніў 254 палёты на дрэйфуючыя станцыі «Паўночны полюс». У студзені 1956 года І. П. Мазурук першым у свеце здзейсніў пасадку самалёта Ан-2 на вяршыню айсберга ў Антарктыдзе.
Жыў у Маскве. Памёр 2 студзеня 1989 г. Пахаваны на Траекураўскіх могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка»
- 2 ордэны Леніна
- 3 ордэны Чырвонага Сцяга
- 3 ордэны Айчыннай вайны 1-й ступені
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга
- 3 ордэны Чырвонай Зоркі
- медалі
- узнагароды замежных дзяржаў
- імянная зброя
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Памятка пилоту для полётов в северных и таёжных условиях — М., 1949;
- Лётчики-испытатели Аэрофлота — М., 1991 (сумесна з А. А. Лебедзевым);
- Над Арктикой и Антарктикой — М., 1991 (сумесна з А. А. Лебедзевым).
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імем Героя названы вуліцы ў Ліпецку, Брэсце, пасёлку Сеймчан у Магаданскай вобласці.
- У Беларусі ў 2006 годзе выпушчаны паштовы канверт, прысвечаны І. П. Мазуруку.
Зноскі
- ↑ а б в Ілля Паўлавіч Мазурук на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Долготович Б. Д. Адмиралы земли белорусской: биограф. справочник / Б. Д. Долготович; под ред. А. А. Римашевского. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 90—91. — 98 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0821-0. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 20 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Памерлі 2 студзеня
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Палярныя даследаванні
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання