Ільдэфонс Таледскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ільдэфонс Таледскі на карціне Эль Грэка

Святы Ільдэфонс Таледскі (ісп.: San Ildefonso; 607 — 23 студзеня 667) — святы, архіепіскуп Таледскі (657—667), абат Таледскага бенедыкцінскага манастыра непадалёк ад Аглі.

Многія населеныя пункты ў іспана- і партугаламоўных краінах носяць імя Сан-Ільдэфонса ў гонар гэтага святога.

Цуды[правіць | правіць зыходнік]

Яму прыпісваюць шмат цудаў. Паводле падання, ён атрымаў рызу з рук святой Дзевы. Яго бачанне Дзевы Марыі адлюстроўваецца ў іспанскім жывапісу. Паданне абвяшчае, што ён бачыў Дзеву Марыю са спадарожнымі ёй анёламі, якая сядзіць на яго епіскапскім троне месца ў кафедральным саборы. Калі ён наблізіўся, яна надзела на яго рызу, узятую з неба.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Сачыненні, якія прыпісваюцца яму, выдадзены ў 1576. Спрыяў развіццю культу Маці Божай у Іспаніі і напісаў «Liber de illibata virginitate s. Mariae contra infidèles», дзе ён даказвае прыснадзявоцтва Маці Божай. Акрамя таго, Ільдэфонса пакінуў яшчэ два працы: працяг сачынення Ісідора «De viris illustribus», дзе ён дае біяграфіі Рыгора Вялікага, сямі таледскіх і пяці іншых епіскапаў і заснавальніка манастыра Даната, і «De cognitione baptismi et de itinere deserti, quo pergitur post baptismum», якое мае важнае значэнне для гісторыі абвяшчэння і хрышчэння. Усе творы Ільдэфонса выдадзены Мінем, у «Patrologia», series latina (т. 96).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]