Ільменаўскі тэхнічны ўніверсітэт
Ільменаўскі тэхнічны ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Technische Universität Ilmenau | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | ням.: Technische Universität Ilmenau |
Міжнародная назва | англ.: Ilmenau University of Technology |
Заснаваны | 1953 |
Год рэарганізацыі | 1992 |
Студэнты | 6 612 |
Размяшчэнне | Ільменау |
Сайт | uni-ilmenau.de |
![]() |
Ільменаўскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Ilmenau) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ільменау.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя даследаванні і адукацыя ва ўніверсітэце сканцэнтраваны на інжынерыі з цеснымі сувязямі з эканомікай і прыродазнаўчымі навукамі. Гэта адзіны ўніверсітэт у федэральнай зямлі Цюрынгія са статусам "тэхнічны ўніверсітэт". Універсітэт пачаў сваю працу ў 1894 годзе як Цюрынгскі тэхнікум. Вучэльня з часам набыла статус Вышэйшай школы электратэхнікі, перш чым стаць Вышэйшай тэхнічнай школай, а ў 1992 годзе ёй быў прысвоены статус тэхнічнага ўніверсітэта.
Факультэты[правіць | правіць зыходнік]
- Электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій
- Інфарматыкі і аўтаматызацыі
- Машынабудавання
- Матэматыкі і прыродазнаўчых навук
- Эканомікі і медыяў
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ільменаўскі тэхнічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы Архівавана 26 верасня 2004.