Ільняны жмых

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ільняны жмых — пабочны прадукт алейна-экстракцыйнай вытворчасці, які атрымліваецца пасля выціскання алею з насення льна прэсаваннем. Багаты бялком і тлушчам канцэнтрыраваны корм[1].

Змест прадукту[правіць | правіць зыходнік]

У льняным жмыху ўтрымліваюцца: безазоцістыя экстрактыўныя рэчывы — 33,2 %, пратэін — 33,1 %, вада — 11 %, клятчатка — 9,3, попел — 6,6, тлушч — 6,8 %[1].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Жмых скармліваецца ўсім відам жывёл у сухім ці змочаным выглядзе ў сумесі з іншымі кармамі[1].

Зноскі

  1. а б в Лён 2009, с. 43.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..