Ільхам Тахці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ільхам Тахці
уйг.: ئىلھام توختى
Партрэт
Род дзейнасці праваабаронец, выкладчык універсітэта, эканаміст
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1969(1969-10-25)[1] (52 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Jewher Ilham[d]
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Ільхам Тахці на Вікісховішчы

Ільхам Тахці (уйг.: ئىلھام توختى, кіт.: 伊力哈木 土赫提; нар. 25 кастрычніка 1969) — кітайскі эканаміст, уйгурскі праваабаронца. Двойчы арыштаваны за крытыку палітыкі кітайскага ўрада ў дачыненні да ўйгураў. Засуджаны да пажыццёвага зняволення. У 2019 годзе яму была прысвоена прэмія Сахарава за свабоду думкі і прэмія Вацлава Гавела[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 кастрычніка 1969 года ў павеце Артуш Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР). Скончыў Паўночна-Усходні педагагічны ўніверсітэт і школу эканомікі. Пазней стаў прафесарам эканомікі Цэнтральнага ўніверсітэта нацыянальнасцей у Пекіне[3].

У 2006 годзе заснаваў вэб-сайт «Uyghur Online», на якім публікаваў артыкулы па-ўйгурску і па-кітайску, з мэтай развіцця разумення паміж кітайцамі і ўйгурамі[3][4]. Радыё Свабодная Азія называла яго блог умераным, інтэлектуальным рэсурсам па рашэнні сацыяльных пытанняў. У сярэдзіне 2008 года ўлада закрыла яго вэб-сайт. У сакавіку 2009 года ў інтэрв’ю Радыё Свабодная Азія Тахці адкрыта раскрытыкаваў палітыку кітайскага ўрада ў СУАР. Ён крытыкаваў палітыку заахвочвання ханьскай міграцыі ў СУАР, лічачы, што гэта пагаршае праблему беспрацоўя сярод уйгураў. Тахці сцвярджаў, што падчас выканання даследаванняў для ўрада ў 1990-х гадах, ён высвятліў, што ў СУАР было зафіксавана 1,5 млн беспрацоўных з насельніцтва менш за 20 млн асоб[5]. Акрамя таго, ён крытыкаваў губернатара СУАР Нур Бекры, назваўшы яго «некваліфікаваным» кіраўніком. Тахці таксама заклікаў да поўнага выканання закона КНР «Права на этнічную аўтаномію» (1984).

У сакавіку 2009 года Тахці быў арыштаваны[3]. Яго звінавацілі ў сепаратызме: У 2014 годзе Тахці быў засуджаны да пажыццёвага пазбаўлення волі[6].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2019 года Парламенцкая асамблея Савета Еўропы ўзнагародзіла Тахці прэмія Вацлава Гавела за абарону правоў уйгурскага насельніцтва КНР. Прэмію ад імя Тахці атрымаў Энвер Кан з арганізацыі «Ініцыятыва Ільхама Тахці»[7].

У 2019 годзе Тахці таксама ўдастоены міжнароднай прэміі Сахарава[6]. Прэмія была прысуджана Тахці за «высілкі па развіцці ўзаемаразумення паміж кітайцамі і ўйгурамі». Прэзідэнт Еўрапейскага парламента Давід Сасолі заклікаў кіраўніцтва КНР неадкладна вызваліць Тахці.

Зноскі

  1. Ilham Tohti // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Wines, Michael. Without Explanation, China Releases 3 Activists, The New York Times (23 жніўня 2009). Праверана 25 жніўня 2009.
  3. 3,0 3,1 3,2 Outspoken Economist Presumed Detained. Radio Free Asia. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 12 ліпеня 2009.
  4. Uyghur Scholar Calls for Jobs. Radio Free Asia. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2012. Праверана 15 ліпеня 2009.
  5. Wong, Edward. Intellectuals Call for Release of Uighur Economist, New York Times (15 ліпеня 2009). Праверана 17 ліпеня 2009.
  6. 6,0 6,1 Sakharov Prize: Jailed Uighur academic Ilham Tohti wins award, BBC, 24.10.2019
  7. Премия имени Вацлава Гавела —2019 присуждена Ильхаму Тохти и «Молодёжной инициативе в поддержку прав человека»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]