Ілья Ільіч Саламатаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілья Ільіч Саламатаў
руск.: Илья Ильич Саламатов
Дата нараджэння 27 ліпеня (9 жніўня) 1907
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 1989(1989-01-03) (81 год)
Род дзейнасці навуковец, кіраўнік
Навуковая сфера машынабудаванне
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1962) і член-карэспандэнт АН БССР (1969)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу»

Ілья Ільіч Салама́таў[1] (руск.: Илья Ильич Саламатов; 27 ліпеня 1907 — 3 студзеня 1989) — беларускі вучоны ў галіне хімічнага машынабудавання, доктар тэхнічных навук (1962), прафесар (1971), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1969).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Малая Бярсеніха[1][2] (сучасная Саламатава, Уржумскі раён Кіраўскай вобласці Расіі[3]). Быў выхаванцам дзіцячага дома ва Уржуме і эвакуіраваны ў Вятку. Вучыўся ў прыходскай, потым сярэдняй школах[4]. У прафесійна-тэхнічным вучылішчы атрымаў спецыяльнасць слесара-механіка[4]. Працаваў слесарам у 1-й Вяцкай дзяржтыпалітаграфіі. З 1927 года вучыўся на вячэрніх падрыхтоўчых курсах Маскоўскага хіміка-тэхналагтчнага інстытута імя Д. І. Мендзялеева і адначасова працаваў тэхнікам-чарцёжнікам, інжынерам-канструктарам у акцыянерным таварыстве «Хімбуд», пазней пераўтвораным у Дзяржаўны навукова-даследчы інстытут хімічнага машынабудавання[4]. У 1929 годзе паступіў на вячэрняе аддзяленне Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута. Інстытут скончыў у 1934 годзе. Працаваў галоўным інжынерам мантажу і пуску групы цэхаў спецыяльнага прызначэння хімічнага камбіната ў г. Кінешма, галоўным інжынерам Дземіхаўскага апаратурна-будаўнічага завода «Хімапаратура», намеснікам, начальнікам тэхнічнага аддзела Галоўхіммаша[4]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны 24 чэрвеня 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію[2]. Службу праходзіў у складзе 4-й ударнай арміі. Дэмабілізаваўся ў пачатку 1946 года, інжынер-палкоўнік. Быў прызначаны намеснікам дырэктара па навуковай частцы Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута хімічнага машынабудавання, пасаду дырэктара якога займаў у 1959—1965 гадах. З 1967 па 1977 год І. І. Саламатаў на пасадзе намесніка дырэктара Інстытута ядзернай энергетыкі Акадэміі навук БССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па радыяцыйнай хіміі, радыяцыйна-хімічным машынабудаванні. Пачынальнік даследаванняў па выкарыстанню пластычных мас у хімічным машынабудаванні. Прапанаваў канструкцыі вакуумнага абсталявання для атамнай прамысловасці, выкарыстанне вібрацыйнай тэхнікі і ультрагуку для інтэнсіфікацыі працэсаў экстракцыі і растварэння. Аўтар больш за 50 навуковых, 30 вынаходстваў[5].

Быў адным з ініцыятараў і арганізатараў Усесаюзнага навукова-тэхнічнага часопіса «Хімічнае машынабудаванне», у склад рэдакцыйнага савета якога ўваходзіў з пачатку яго арганізацыі, а з 1960 года быў галоўным рэдактарам[5]. З моманту арганізацыі Камісіі па машынабудаванні Савета эканамічнай узаемадапамогі быў членам секцыі хімічнага машынабудавання ад СССР аж да ўтварэння Міністэрства хімічнага і нафтавага машынабудавання[5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]