Ілья Лявонавіч Тамарын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілья Лявонавіч Тамарын
Дата нараджэння 13 (25) лістапада 1893
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 1961(1961-05-25) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера фтызіятрыя[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1940)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1941)
Альма-матар
Вядомыя вучні Мікалай Рыгоравіч Белы
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Выдатнік аховы здароўя СССР

Ілья Лявонавіч Тама́рын[1] (24 лістапада 1893, Гродна25 мая 1961, Мінск) — вучоны ў галіне фтызіятрыі, доктар медыцынскіх навук (1940), прафесар (1941).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Гродна. У 1912 годзе скончыў мужчынскую гімназію ў Брэст-Літоўску. У 1913—1914 гадах вучыўся ў Цюрыхскім універсітэце. У 1914—1918 гадах на службе ў арміі. У 1922 годзе скончыў медыцынскі факультэт Харкаўскага медыцынскага інстытута. У 1922—1926 гадах — інтэрн Харкаўскага туберкулёзнага інстытута. У 1926—1929 гадах займаў пасаду загадчыка туберкулёзным дыспансерам у Жытоміры. У 1929—1939 гадах у Днепрапятроўскім медыцынскім інстытуце на пасадзе асістэнта клінікі туберкулёзу. У 1939—1940 гг. у Ялце на пасадзе намесніка дырэктара Ялцінскага туберкулёзнага інстытута, у 1940—1941 гадах зноў у Днепрапятроўску на пасадзе дырэктара Інстытута ўдасканалення ўрачоў. У 1940 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Наружный перикардит у туберкулезных больных». У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1945 гадах займаў пасаду начальніка эвакашпіталя ў горадзе Чкалаў.

У 1945—1948 гадах І. Л. Тамарын у Народным камісарыяце аховы здароўя БССР на пасадзе дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута туберкулёзу і адначасова прафесар курса туберкулёзу ў Мінскім медыцынскім інстытуце.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

І. Л. Тамарыну належаць навуковыя працы па праблемах туберкулёзу. Займаўся пытаннямі яго эпідэміялогіі, клінікі і лячэння. Аўтар больш за 70 прац, у тым ліку даведнікаў і брашур. Сярод апублікаванага:

  • Осложнение произвольным пневмотораксом при наложении двустороннего лечебного пневмоторакса. (1927);
  • Прививки против туберкулёза / И. Л. Тамарин; Бел. гос. науч.-исслед. туберкулез. ин-т. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1948. — 18 с. — 10 000 экз..
  • Борьба с детским туберкулёзом в БССР. // Доклады Всебелорусского совещания педиатров. — Мн., 1949.
  • Як аберагчы дзiця ад захворовання туберкулёзам. (1950).

Пад кіраўніцтвам І. Л. Тамарына падрыхтаваны і абаронены 4 кандыдацкія дысертацыі. Ён абіраўся дэпутатам гарадскіх і раённых Саветаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тамарын Ілья Лявонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — С. 412.
  • Змачинская Н. Ф., Мальковец М. В., Пересада А. Н. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : Биографический справочник. ― Минск, 1999. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]