Перайсці да зместу

Ілья Уладзіміравіч Трачынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Ілья Трачынскі
Поўнае імя Ілья Уладзіміравіч Трачынскі
Нарадзіўся 29 мая 1989(1989-05-29) (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 78 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2010 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2009   Беларусь Хваля (Пінск) 10 (0)
2011—2012 Беларусь Віцебск 32 (5)
2013 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 23 (3)
2014 Беларусь Смалявічы-СТІ 29 (4)
2015 Літва Уцяніс (Уцяна) 26 (2)
2016 Літва Шылас (Казлу Руда) 28 (4)
2017 Беларусь Слуцк 9 (1)
2017 Беларусь Орша 12 (3)
2018 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 26 (2)
2019 Беларусь НФК (Мінск) 11 (2)
2019 Беларусь Слонім-2017 12 (3)
2020 Беларусь Дняпро (Рагачоў) 20 (11)
2021—2023 Беларусь Макслайн (Рагачоў/Віцебск) 68 (29)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2009 Беларусь Беларусь (да 20) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 жніўня 2017

Ілья Трачынскі (нар. 29 мая 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў дарослую кар’еру ў дублі салігорскага «Шахцёра», але за асноўную каманду так і не згуляў. У 2011 годзе гуляў у Вышэйшай лізе за «Віцебск», аднак правёў толькі 6 матчаў за сезон, а каманда вылецела ў Першую лігу. У 2012—2014 гадах гуляў у Першай лізе за «Віцебск», «Іслач» і «Смалявічы-СТІ».

У 2015 годзе пераехаў у Літву, стаўшы іграком дэбютанта A Лігі — клуба «Уцяніс». Спачатку быў іграком асновы, але ў канцы сезона страціў месца ў складзе. У 2016 годзе выступаў за іншы літоўскі клуб «Шылас», якому дапамог атрымаць перамогу ў другім дывізіёне і выйсці ў A Лігу.

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Слуцк», з якім у выніку падпісаў кантракт[3]. У складзе каманды стаў выхадзіць на замену ў канцы матча. 25 чэрвеня 2017 года адзначыўся сваім першым голам у Вышэйшай лізе, калі пасля выхаду на замену ў канцы сустрэчы паразіў браму «Віцебска», чым прынёс случанам перамогу з лікам 1:0. У жніўні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкі клуб[4] і пазней далучыўся да «Оршы».

У пачатку 2018 года далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта» і пачаў у яго складзе сезон 2018, стаў капітанам каманды. У студзені 2019 года перайшоў у мінскі НФК[5], пакінуў каманду ў жніўні таго ж года[6] і далучыўся да «Слоніма-2017»[7], дзе гуляў да канца сезона, быў адным з асноўных ігракоў.

У красавіку 2020 года стаў іграком рагачоўскага «Дняпра», які на наступны год змяніў назву на «Макслайн». Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з рагачоўскім клубам[8]. Сезон 2022 пачынаў, выходзячы на замену, аднак хутка замацаваўся ў стартавым складзе. Дапамог камандзе па выніках сезона выйсці ў Вышэйшую лігу, забіўшы вырашальны гол у стыкавых матчах супраць дзяржынскага «Арсенала». Аднак, клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў элітным дывізіёне.

У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з «Макслайнам»[9], які пераехаў у Віцебск. У сезоне 2023 стаў капітанам каманды. У снежні 2023 года пакінуў клуб[10] і завяршыў прафесійную кар’еру[11].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2009 годзе згуляў у адным матчы за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Літва Пераможца Першай лігі Літвы: 2016

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007 дубль Шахцёр Беларусь 6 1
2008 дубль Шахцёр Беларусь 26 10
2009 (1) дубль Шахцёр Беларусь 11 1
2009 (2) Д2 Хваля Беларусь 10 0
2010 дубль Шахцёр Беларусь 30 8
2011 Д1 Віцебск Беларусь 6 0
2012 Д2 Віцебск Беларусь 26 5
2013 Д2 Іслач Беларусь 23 3
2014 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 29 4
2015 Д1 Уцяніс Літва 26 2
2016 Д2 Шылас Літва 28 4
2017 (1) Д1 Слуцк Беларусь 9 1
2017 (2) Д2 Орша Беларусь 12 3
2018 Д2 Граніт Беларусь 26 2
2019 (1) Д2 НФК Беларусь 11 2
2019 (2) Д2 Слонім-2017 Беларусь 12 3
2020 Д3 Дняпро Беларусь 20 11
2021 Д3 Макслайн Беларусь 16 7
2022 Д2 Макслайн Беларусь 22 11
2023 Д2 Макслайн Беларусь 30 11

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://footballfacts.ru/person/218375
  2. https://www.pressball.by/footballstat/ilya_trachinski/
  3. "Слуцк" объявил о подписании контрактов с Трачинским, Сафоновым и Юсовым (руск.). football.by (17 лютага 2017). Праверана 6 лютага 2024.
  4. "Слуцк" расстался с Трачинским и хочет подписать Талейко (руск.). football.by (1 жніўня 2017). Праверана 6 лютага 2024.
  5. Трачинский и Русецкий стали игроками НФК. Костюкевич, Пархачев и еще два футболиста продлили контракты (руск.). football.by (28 студзеня 2019). Праверана 6 лютага 2024.
  6. НФК и Трачинский расторгли контракт по соглашению сторон (руск.). football.by (14 жніўня 2019). Праверана 6 лютага 2024.
  7. Трачинский, Новик и Зубрицкий пополнили ряды "Слонима-2017" (руск.). football.by (16 жніўня 2019). Праверана 6 лютага 2024.
  8. Трачинский и Лукашевич продлили контракты с "Макслайном" (руск.). football.by (12 лютага 2022). Праверана 6 лютага 2024.
  9. Баланович и еще четыре игрока продлили контракты с "Макслайном" (руск.). football.by (25 лютага 2023). Праверана 6 лютага 2024.
  10. 5 игроков покинуло витебский «Макслайн» (руск.). bel.football (3 снежня 2023). Праверана 6 лютага 2024.
  11. Илья Трачинский завершил карьеру (руск.). bel.football (3 снежня 2023). Праверана 6 лютага 2024.