Ілья Фёдаравіч Калпачук
Поўнае імя | Ілья Фёдаравіч Калпачук | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 кастрычніка 1990[1] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 59 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Ілья Калпачук (нар. 9 кастрычніка 1990, Бяроза) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Руха».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец бярозаўскай ДЮСШ, пачынаў кар’еру ў складзе дубля мінскага «Дынама». З 2010 года выступаў за брэсцкае «Дынама», гуляў пераважна за дубль, у Вышэйшай лізе правёў 5 матчаў. У 2012 стаў іграком пінскай «Хвалі». Здолеў замацавацца ў асноўным складзе пінчукоў, за два гады згуляў у 52 матчах, забіў 4 галы. У сезоне 2013 быў капітанам пінскай каманды.
У снежні 2013 года перайшоў у «Гомель»[2]. Аднак не здолеў замацавацца ў гомельскім клубе і ў сакавіку 2014 на правах арэнды перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт». У якасці іграка асновы дапамог «Граніту» перамагчы ў Першай лізе. Па заканчэнні тэрміну арэнды ў снежні 2014 вярнуўся ў «Гомель»[3].
У лютым 2015 года, пакінуўшы «Гомель», перайшоў у «Гарадзею»[4]. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон[5], але на полі ў сезоне 2016 з’яўляўся рэдка.
У першай палове сезону 2017 не з’яўляўся на полі ў асноўнай камандзе «Гарадзеі», выступаў толькі за дубль. У ліпені 2017 года перайшоў у літоўскі клуб «Атлантас» з Клайпеды[6], пакінуў яго па заканчэнні сезону 2017.
У першай палове 2018 года не гуляў, аднаўляючыся ад траўмы. У жніўні 2018 года далучыўся да іншага літоўскага клуба — «Жальгірыс» з Каўнаса.
У снежні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Руха»[7].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2014
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | дубль | Дынама (Мінск) | ![]() |
10 | 0 |
2010 | Д1 | Дынама (Брэст) | ![]() |
3 | 0 |
2011 | Д1 | Дынама (Брэст) | ![]() |
2 | 0 |
2012 | Д2 | Хваля | ![]() |
24 | 3 |
2013 | Д2 | Хваля | ![]() |
28 | 1 |
2014 | Д2 | Граніт | ![]() |
26 | 1 |
2015 | Д2 | Гарадзея | ![]() |
24 | 0 |
2016 | Д1 | Гарадзея | ![]() |
6 | 0 |
2017 (1) | дубль | Гарадзея | ![]() |
8 | 0 |
2017 (2) | Д1 | Атлантас | ![]() |
13 | 1 |
2018 (2) | Д1 | Жальгірыс | ![]() |
10 | 1 |
Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[8].
Зноскі
- ↑ Ilia Kolpachuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Футбол. Илья Колпачук стал игроком "Гомеля"
- ↑ Илья Колпачук покинул "Гранит"
- ↑ Илья Колпачук перешел в "Городею"
- ↑ "Городея" подписала Артема Гомелько и продлила контракты с семью игроками
- ↑ Колядко и Колпачук покинули "Городею" и перешли в "Атлантас", Тупчий вернулся в "Днепр"
- ↑ Колпачук и Аснин стали игроками "Руха"
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 9 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Бярозе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Рух Брэст
- Ігракі ФК Жальгірыс Каўнас
- Ігракі ФК Атлантас Клайпеда
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
- Ігракі ФК Хваля Пінск
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Дынама Мінск