Род Ільінічаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ільінічы)
Jump to navigation Jump to search
Радавы герб Іллінічаў «Корчак»

Ільінічы (таксама ўжываецца Іллінічы) — шляхецкі род герба «Корчак» у Вялікім княстве Літоўскім у 1516 ст. Паходжанне роду дакладна не высветлена, магчыма род паходзіў з праваслаўнага баярства Северскай зямлі. У сярэдзіне 15 ст. вядомы Яцка Iльініч, які атрымаў ад вялікага князя Казіміра пацвярджэнне «отчины и дедины» ў Старадубскім і Радагошчанскім павеце, сяло Пожанку ў Клецкім княстве.

10 ліпеня 1553 годзе прадстаўніку роду Юрыю Ільінічу-малодшаму нададзены графскі тытул Свяшчэннай Рымскай Імперыі. Са смерцю Юрыя Ільініча ў 1569 годзе род згас; усе уладанні, у тым ліку Мірскі замак, перайшлі да Радзівілаў.

Існаваў таксама іншы род Ільінічаў, які паходзіў з XVII ст. і быў унесены радаводную кнігу Магілёўскай губерні, аднак яго сувязь з ранейшым родам не ўсталявана.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аляхновіч Р. А., Рыбчонак С. А., Шаланда А. І. Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стст.: радавод, гербы, уладанні. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2015. — 373 с., іл., карта.
  • Глінскі Я. С. Рэцэнзія: Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стст.: радавод, гербы, уладанні / Р. А. Аляхновіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда; склад. А. І. Шаланда; навук. рэд. М. Н. Гальпяровіч. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2015. — 374 с.: іл. // Архіварыус, 2015. ― Вып. 13. ― С. 272―276
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.