Ілірыйскія мовы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ілірыйская галіна)
Jump to navigation Jump to search
Ілірыйскія мовы
Краіны: поўдзень Аўстрыі, захад Венгрыі, Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Чарнагорыя, Сербія, Албанія
Рэгіёны: Балканы, поўдзень Альпаў
Статус: вымер
Вымерла: да V—VII стст. н.э.
Класіфікацыя
Катэгорыя: Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Ілірыйская галіна
Моўныя коды
ISO 639-2: ine
ISO 639-3: xil
Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Ілірыйскія мовы — група моў індаеўрапейскай моўнай сям'і, на якіх размаўлялі плямёны, што насялялі захад Балканскага паўвострава і паўднёвы ўсход Апенінскага паўвострава ў дараманскую эпоху. Пасля ўключэння гэтых тэрыторый у Рымскую Імперыю мясцовыя плямёны падлеглі раманізацыі, а ў 7 стагоддзі з прыходам на Балканы славян — славянізацыі.

Гэтая група прадстаўлена ілірыйскай мовай. Таксама, паводле меркаванняў некаторых лінгвістаў, у групу могуць уваходзіць, ці прынамсі быць роднаснымі ёй, месапская і албанская мовы.