Імантс Зіеданіс
| Імантс Зіеданіс | |
|---|---|
| Imants Ziedonis | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 3 мая 1933[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 27 лютага 2013[3][4] (79 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Аўсма Зіеданэ-Кантанэ[d] |
| Дзеці | Rimants Ziedonis[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт |
| Мова твораў | латышская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Партыя | |
| Узнагароды | |
І́мантс Зі́еданіс, Імант Янавіч Зіеданіс (лат.: Imants Ziedonis; 3 мая 1933[1][2][…], Рагацыемс[d], Лапмежцыемская воласць[d] — 27 лютага 2013[3][4], Рыга[5][6][…]) — латышскі паэт, сцэнарыст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Латвійскай ССР (1967). Народны паэт Латвійскай ССР (1977), кавалер ордэна Трох зорак (1995). Таксама празаік (найбольш вядомы ў жанры эпіфаніі).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 3 мая 1933 года ў вёсцы Рагацыемс Лапмежцыемскай воласці Латвійскай Рэспублікі.
Скончыў Тукумскую сярэднюю школу (1952), філалагічны факультэт Латвійскага ўніверсітэта (1959) і Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Інстытуце сусветнай літаратуры імя А. М. Горкага (1964).
Друкаваўся з 1961 года. Публіцыст, некаторы час займаўся палітыкай. Паводле яго сцэнарных работ на Рыжскай кінастудыі былі зняты два фільмы: «Вей, ветрык!» (1973) і «Хлопчык» (1977). Асобныя вершы Зіеданіса ў перакладзе Рыгора Барадуліна выйшлі на беларускай мове ў зборніку «Латышская савецкая паэзія».
Быў жанаты з актрысай Тэатра Дайлес Аўсмэ Кантанэ.
Памёр 27 лютага 2013 года ў Рызе. Пахаваны ў Рагацыемсе на вясковых могілках.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б http://www.baltictimes.com/news/articles/32603/
- ↑ а б http://www.discogs.com/artist/1512409-Imants-Ziedonis
- ↑ а б Last.fm — 2002.
- ↑ а б Imants Ziedonis // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б http://www.demotix.com/news/1849420/funeral-held-latvian-poet-imants-ziedonis
- ↑ а б http://www.demotix.com/photo/1106889/waffen-ss-march-legionnaires-memorial-day-riga
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Архівавана 12 красавіка 2019. (лат.)
- Нарадзіліся 3 мая
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Латвіі
- Памерлі 27 лютага
- Памерлі ў 2013 годзе
- Памерлі ў Рызе
- Пахаваныя ў Латвіі
- Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта
- Члены КПСС
- Гранд-афіцэры ордэна Трох Зорак
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты СССР
- Паэты Латвіі
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты СССР
- Сцэнарысты Латвіі
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі Латвіі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Латвійскай ССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Латвійскай Рэспублікі
- Народныя паэты Латвійскай ССР
