Імерэцінскае царства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Імерэцінскае царства
1490 — 1811


Flag of Russia.svg
Geo imereti.JPG


Сцяг
Kingdom of Georgia after dissolution as a unified state, 1490 AD.svg
Сталіца Кутаісі
Мова(ы) грузінская
Форма кіравання манархія
Дынастыя Баграціёны
Пераемнасць
Грузінскае царства
Імерэцінская вобласць
Абхазскае княства
Княства Сванеція
Мегрэльскае княства

Гурыйскае княства

Імерэцінскае царства (груз. იმერეთის სამეფო) — адно з трох самастойных феадальных царстваў Грузіі (нароўні з Картлі і Кахеціяй), якія ўтварыліся ў канцы XV стагоддзя. Сталіца — горад Кутаісі.

У канцы XVI стагоддзя Імерэцінскае царства было абмежавана тэрыторыяй Імерэціі. Паводле ірана-турэцкага міру 1555 года Імерэцінскае царства было падпарадкавана асманскай Турцыі і плаціла даніну нявольнікамі або грашыма і натурай. Гісторыя Імерэцінскага царства адзначана пастаяннымі феадальнымі смутамі і росквітам рабагандлю.

Феадальныя міжусобіцы асабліва ўзмацніліся ў XVII стагоддзі. Толькі цару Саламону I (кіраваў у 1752-84 гадах) удалося ўмацаваць царскую ўладу. Ён забараніў рабагандаль, а таксама імкнуўся да аб'яднання Заходняй Грузіі. Шматгадовая вайна Саламона I з туркамі адзначылася Хрэсільскай перамогай 1757 года і ваенным саюзам з царом Картлі Іракліем II у 1758 годзе. У XVIII стагоддзі імерэцінскія цары неаднаразова звярталіся па дапамогу да Расіі, але просьбы адхіляліся, каб пазбегнуць ускладнення адносін з Асманскай імперыяй. Паводле Кючук-Кайнарджыйскага руска-турэцкага дагавора 1774 года даніна Імерэцінскага царства Турцыі была адменена.

У 1804 годзе імерэцінскі цар Саламон II прыняў заступніцтва Расіі. У 1811 годзе Імерэцінскае царства было пераўтворана ў Імерэцінскую вобласць Расійскай імперыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Цары Грузіі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]