Перайсці да зместу

Імператар Японіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Імператар Японіі
яп.: 天皇
Пасаду займае
Нарухіта
Узначальвае
Форма звароту Imperial Majesty[d]
Афіцыйная рэзідэнцыя Імператарскі палац Токіа[d]
kunaicho.go.jp/eindex.ht…
Марка Японіі 1959 года, прысвечаная вяселлю прынца Акіхіта

Імператар Японіі, Тэна, таксама Мікада (яп.: 天皇 tennō ці sumeragi, бел. нябесны валадар) — афіцыйны тытул манархаў Японіі. Ва ўмовах канстытуцыйнай манархіі пасля Другой сусветнай вайны Імператар выконвае пераважна прадстаўнічыя функцыі. Рэальнай ўладай у краіне валодае Прэм’ер-міністр.

Галоўная функцыя тэнна мае цэрэманіяльны характар, між іншым Імператар лічыцца галоўнай духоўнай асобай сінтаізму.

Як сведчыць легенда, імператары Японіі з’яўляюцца прамымі нашчадкамі багіні сонца Аматэрасу, спадчынай якой была Зямля. Багіня адправіла свайго ўнука Нінігі валадарыць Японскімі астравамі, якія стварылі яе бацькі. Калі Нінігі збіраўся пакінуць Неба, ад Аматэрасу ён атрымаў тры рэчы, якія павінны былі дапамагчы яму ў далёкім падарожжы: жалезнае люстэрка, каралі з каштоўных камянёў і меч. Атрымаўшы гэтыя рэчы, якім лёс наканаваў стаць рэгаліямі японскіх імператараў, прынц Нінігі спусціўся з Неба на вяршыню гары Такаціка на востраве Кюсю. Там ён знайшоў сябе жанчыну, ажаніўся і праз некаторы час перадаў рэгаліі свайму ўнуку Дзіму, першаму зямному Імператару Японіі.

Зноскі