Імператрыца Мэйсё
Імператрыца Мэйсё | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
яп.: 明正天皇 | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Emperor Go-Mizunoo[d] | ||||||
Пераемнік | Go-Kōmyō[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 студзеня 1624 |
||||||
Смерць |
4 снежня 1696 (72 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Японскі імператарскі дом | ||||||
Бацька | Emperor Go-Mizunoo[d] | ||||||
Маці | Такугава Кадзука[d] | ||||||
Веравызнанне | будызм | ||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акіко (子子), Імператрыца Мэйсё (яп.: 明正天皇, 9 студзеня 1624 — 4 снежня 1696) — 109-я кіраўніца ў гісторыі Японіі, кіравала з 22 снежня 1629 года да 14 лістапада 1643 года. Яе тытул — она кадзу-но мія (яп.: 女一宮)).
Другая дачка Імператара Го-Мідзунао (後水尾天皇) і Такугавы Кадзука (子子), дачкі 2-га сёгуна, Такугавы Хідэтада (徳川 秀忠). Дзяцей не мела.
Яе імя было скамбінавана з імёнаў папярэдняй імператрыцы, Імператрыцы Гэмэй (707—715) і яе дачкі Імператрыцы Гэнсё (715—724).
У 1629 годзе, яна стала імператрыцай Японіі пасля свайго бацькі, імператара Го-Мідзунао, які раптам адрокся ад трона пасля так званага «інцыдэнту з пурпурным адзеннем». Імператар абвінавачваўся ў тым, што дараваў Ганаровую пурпурную вопратку больш чым дзесяці святарам нягледзячы на ўказ сёгуна, які гэта забараняў.
Яна стала першай жанчынай на троне Японіі з часоў Імператрыцы Сётаку (称徳天皇), якая памерла ў 770 годзе.
Увесь час кіравання фактычна кіраваў краінай Го-Мідзунао, яе бацька. У 1643 годзе Мэйсё адмовілася ад трона на карысць свайго малодшага брата, які стаў Імператарам Го-Камё (後光明天皇).