Імперфект
Jump to navigation
Jump to search
Імперфе́кт (ад лац.: imperfectum — незакончаны) — у індаеўрапейскіх мовах простая дзеяслоўная форма прошлага часу, якая абазначала працяглае дзеянне ў мінулым.
У стараславянская і старажытна-рускай мовах імперфект абазначаў незакончанасць або шматразовасць і ўтвараўся ад асновы інфінітыва з дапамогай суфікса «ѣах- > -аах-(-яах-) > -ах-(-ях-)»: «несѣахъ > несяахъ > несяхъ» — «я нёс» ці «я насіў».
У 12—13 ст. ва ўсходне-славянскіх мовах перастаў быць жывой формай. Ролю імперфекта выконваюць дзеясловы незакончанага трывання. У сучасных славянскіх мовах імперфект як жывая форма захоўваецца ў балгарскай і македонскай мовах.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Імперфект // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. С. 211.