Імрэн Айкут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Імрэн Айкут
турэцк.: İmren Aykut
член Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі[d]
з 8 студзеня 1996
Minister of State for Women and Family[d]
20 красавіка 1990 — 20 лістапада 1991
Пераемнік Güler İleri[d]
Minister of State for Women and Family[d]
25 чэрвеня 1993 — 27 ліпеня 1994
Папярэднік Цюркан Акёл
Пераемнік Önay Alpago[d]
Minister of State for Women and Family[d]
6 ліпеня 1997 — 11 студзеня 1999
Папярэднік Q106604816?
Пераемнік Hasan Gemici[d]

Нараджэнне 1940
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, эканаміст, прафсаюзны дзеяч

Імрэн Айкут (турэцк.: İmren Aykut; нар. 1940, Казан, Адана, Турцыя) — турэцкая эканамістка і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіліся ў 1940 годзе Казане. Скончыла пачатковую школу імя Атацюрка, затым ліцэй для дзяўчынак у Адане. У 1964 годзе скончыла эканамічны факультэт Стамбульскага ўніверсітэта[1].

Затым вучылася ў Оксфардскім універсітэце ў Англіі, вывучала адносіны паміж работнікам і працадаўцам, працоўныя адносіны і прафсаюзы. Пасля гэтага вучылася ва ўніверсітэце Осла ў Нарвегіі па праграме «удзел работнікаў у кіраванні прадпрыемствам». У далейшым яна займалася рознымі даследаваннямі пры канфедэрацыі саюзаў і Дэпартаменце працы ў Вялікабрытаніі. Атрымала ў Турцыі ступень доктара філасофіі за працу «абменныя курсы для работнікаў (па-за Турцыяй) і іх аналіз з пункту гледжання эканомікі Турцыі»[1].

Айкут займала ў двух прафсаюзах пасаду кіраўніка аддзела па калектыўных працоўных спрэчках у 1964—1975 гадах, спецыяліста па адносінах паміж работнікам і працадаўцам у 1975—76 гадах і генеральнага сакратара прафсаюза работнікаў папяровай вытворчасці[1].

Палітычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1983 годзе прыняла ўдзел у стварэнні нацыяналістычнай дэмакратычнай партыі. Пасля роспуску НДП ў 1986 годзе ўступіла ў партыю Айчыны[1].

З 1983 па 1999 гады займала пасаду члена Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі. Займала пасаду міністра працы і сацыяльнага забеспячэння ва ўрадах Тургута Азала і Йылдырыма Акбулута. Таксама займала пасаду дзяржаўнага міністра ў двух кабінетах Месута Йылмаза. З 30 чэрвеня 1997 года па 11 студзеня 1999 года — міністр грамадскіх работ і жыллёвага будаўніцтва[1].

Зноскі

  1. а б в г д Dr. İmren Aykut (тур.). Kim Kimdir?. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021. Праверана 24 ліпеня 2017.