Імрэ Варга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Імрэ Варга
Фатаграфія
Дата нараджэння:

1 лістапада 1923(1923-11-01) (94 гады)

Месца нараджэння:

Шыяфак[d], Siófok District[d], медзье Шомадзь[d], Каралеўства Венгрыя

Грамадзянства:

Flag of Hungary.svg Венгрыя

Род дзейнасці:

скульптар, палітык

Вучоба:

Венгерскі ўніверсітэт выяўленчых мастацтваў[d]

Узнагароды:
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Імрэ Варга (венг.: Varga Imre; 1 лістапада 1923, Шыяфак) — венгерскі скульптар, мастак, дызайнер і графік.

Імрэ Варга атрымаў адукацыю ў Будапешцкай ваеннай акадэміі і ў Другую сусветную вайну служыў афіцэрам у ваеннай авіяцыі. У 1945 годзе Варга вярнуўся з палону на радзіму і прысвяціў сябе выяўленчаму мастацтву. У 1950—1956 гадах Варга вучыўся ў Венгерскай акадэміі выяўленчых мастацтваў у Будапешце.

Імрэ Варга пераважна вядомы сваімі разнастайнымі скульптурнымі працамі. Сярод іх — скульптурныя партрэты Ферэнца Ракацы, Міхая Караі, Ферэнца Ліста, помнік ахвярам халакоста ў Будапешце. У СССР Імрэ Варга стаў вядомы ў 1980 годзе пасля скандальнай публікацыі на вокладцы часопіса «Замежная літаратура» фатаграфіі неймавернага ў той час па сваёй задуме помніка У. І. Леніну працы Імрэ Варгі, дзе правадыр сусветнага пралетарыяту намаляваны маленькім дзядком у кепцы, які адвярнуўся ад велізарнага сцяга з уласным партрэтам і спускаецца ўніз па лесвіцы. Працы Імрэ Варгі прадстаўлены ў дзевяці краінах свету. У Будапешце працуе музей Імрэ Варгі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]