Іміграцыя ў Беларусь
Іміграцыя ў Беларусь (таксама перасяленне ў Беларусь) — працэс уезду замежных грамадзян для пастаяннага жыхарства або часавога працаўладкавання на тэрыторыі рэспублікі Беларусь.
Іміграцыя ў Беларусь рэгулюецца заканадаўствам рэспублікі, а таму можа быць як легальнай, так і нелегальнай. Нелегальны ўезд караецца законам.
Іміграцыя адыгрывае важную ролю ў сучасных дэмаграфічных працэсах, якія адбываюцца на тэрыторыі незалежнай Беларусі, з прычыны таго, што менавіта дзякуючы ёй агульнае змяншэнне насельніцтва краіны згладжваецца нават ва ўмовах натуральнага змяншэння насельніцтва, якое хоць і змяншаецца, але яшчэ захоўваецца[1].
Колькасць мігрантаў у Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Паводле інфармацыі ад Дэпартамента па грамадзянству і міграцыі МУС (сярэдзіна 2025 года) — у краіне афіцыйна зарэгістравана блізу 220 тысяч замежнікаў, якія маюць дазвол на часовае або пастаяннае пражыванне[2].
Працоўныя мігранты
[правіць | правіць зыходнік]У 2024 годзе ў Беларусі працавалі больш за 33 тысячы працоўных мігрантаў. Амаль палова з агульнай колькасці прыбылых у 2024 годзе на працу ў Беларусь — грамадзяне Туркменістана. Далей — прадстаўнікі Расіі, Кітая, Украіны, Узбекістана і іншых дзяржаў[3].
Замежныя навучэнцы
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі навучаюцца 30 тысяч студэнтаў больш чым са 100 краін (2023 год)[4].
Злачыннасьць
[правіць | правіць зыходнік]Доля злачыннасці, здзейсненай мігрантамі ў Беларусі, склала 2,5% (2023 год)[5].
Нелегальныя імігранты ў Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Штогод у Беларусі затрымоўваюць каля 2–3 тыс. нелегальных мігрантаў, частка і якіх праходзіць па тэрыторыі краіны транзітам у краіны Заходняй Еўропы. Празрыстасць межаў з Расійскай Федэрацыяй палягчае ўезд у рэспубліку для гэтай катэгорыі імігрантаў[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б http://esc.vscc.ac.ru/file.php?module=Articles&action=view&file=article&aid=3012
- ↑ Узнали, сколько мигрантов приехали на работу в Беларусь с начала года (руск.)
- ↑ Трудовые мигранты в Беларуси в 2025 году (руск.)
- ↑ Иностранные студенты о том, почему выбрали Беларусь (руск.)
- ↑ Миграционная ситуация в Республике Беларусь за 2023 год (руск.)