Інавацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Інавацыя, новаўвядзенне (англ.: innovation) - гэта ўкаранёнае новаўвядзенне, якое забяспечвае якасны рост эфектыўнасці працэсаў або прадукцыі, запатрабаванае рынкам. З'яўляецца канчатковым вынікам інтэлектуальнай дзейнасці  (руск.) чалавека, яго фантазіі, творчага працэсу, адкрыццяў, вынаходак і рацыяналізацыі. Прыкладам інавацыі з'яўляецца вывядзенне на рынак прадукцыі (тавараў і паслуг) з новымі спажывецкімі ўласцівасцямі або якасным павышэннем эфектыўнасці вытворчых сістэм.

Тэрмін «інавацыя» паходзіць ад лацінскага «novatio», што азначае «абнаўленне» (ці «змена»), і прыстаўкі «in», якая перакладаецца з лацінскага як «у напрамак», калі перакладаць даслоўна «Innovatio» - «у напрамку змяненняў». Само паняцце innovation упершыню з'явілася ў навуковых даследаваннях XIX стагоддзя. Новае жыццё паняцце «інавацыя» атрымала ў пачатку XX ст. у навуковых працах аўстрыйскага і амерыканскага эканаміста І. Шумпетэра ў выніку аналізу «інавацыйных камбінацый», змяненняў у развіцці эканамічных сістэм. Менавіта Шумпетэрам дадзены тэрмін быў упершыню ўведзены у эканоміцы[1].

Зноскі

  1. Базилевич В. Д. 12. 1. 2 Неортодаксальна теорія Й. А. Шумпетера // Історія економічних учень: У 2 ч.. — 3-е издание. — К.: Знання, 2006. — Т. 2. — С. 320. — 575 с. — ISBN 966-346-150-0.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Базилевич В. Д. 12. 1. 2 Неортодаксальна теорія Й. А. Шумпетера // Історія економічних учень: У 2 ч.. — 3-е издание. — К.: Знання, 2006. — Т. 2. — С. 320. — 575 с. — ISBN 966-346-150-0.