Іна Юр’еўна Шэшкіль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біятлон
Іна Шэшкіль
Поўнае імя Іна Юр’еўна Шэшкіль
Арыгінальнае імя руск.: Инна Юрьевна Шешкиль
Нарадзілася 20 чэрвеня 1971(1971-06-20) (52 гады)
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Сцяг Казахстана Казахстан
Сцяг Беларусі Беларусь
Пражыванне Алматы
Рост/Вага 162 см / 51 кг
Адукацыя вышэйшая

І́на Ю́р’еўна Шэ́шкіль (у шлюбе — Іванова; нар. 20 чэрвеня 1971, Макінск, Акмолінская вобласць) — савецкая, казахстанская і беларуская біятланістка, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1992), удзельніца Алімпійскіх гульняў (1994, 1998) і Кубка свету. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Казахстан.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачала займацца спортам у дзіцячым узросце пад кіраўніцтвам свайго бацькі, які працаваў трэнерам у ДЮСШ г. Макінска. Затым паступіла ў спартыўны інстытут у Алма-Аце, скончыла яго ў 1992 годзе. Выступала за клуб ЦСКА (Алматы).

У сакавіку 1991 года атрымала перамогу на юніёрскім першынстве СССР у спрынтарскай гонцы.

У сезоне 1991/92 была ўключана ў зборную СССР, з-за распаду СССР выступала за так званую «Аб’яднаную каманду» (СНД). Дэбютавала на апошнім этапе Кубка свету сезона 1991/92 у Новасібірску, у індывідуальнай гонцы заняла дзевятае месца. На гэтым жа этапе праводзілася камандная гонка, якая мела статус чэмпіянату свету 1992 года, у якой Шэшкіль разам з Аленай Бяловай, Анфісай Разцовай і Святланай Пячэрскай выйгралі сярэбраныя медалі.

Пачынаючы з сезона 1992/93 выступала за зборную Казахстана. У 1994 годзе ўдзельнічала ў зімовай Алімпіядзе ў Лілехамеры, у індывідуальнай гонцы, была 29-й, а ў спрынце спатыкнулася перад фінішам і заняла чацвёртае месца, саступіўшы 3,9 секунд бронзаваму прызёру Валянціне Цэрбе[1].

У 1996 годзе стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па летнім біятлоне ў спрынце. Таксама ў 1996 годзе стала двухразовай пераможцай зімовых Азіяцкіх гульняў у спрынце і індывідуальнай гонцы, а ў эстафеце зборная Казахстана заняла другое месца.

Прымала ўдзел у чэмпіянаце свету 1997 года ў Брэзне, лепшым вынікам у асабістых відах стала 21-е месца ў індывідуальнай гонцы. У 1998 годзе стартавала на сваіх другіх Алімпійскіх гульнях, у японскім Нагана, дзе была 20-й у спрынце, 54-й — у індывідуальнай гонцы і 11-й — у эстафеце. Пасля Алімпіяды выступленне казахстанскіх спартсменаў было прызнана няўдалым, у зборнай змяніўся трэнерскі штаб, і спартсменка вырашыла пакінуць каманду.

У сезоне 1998/99 перайшла ў зборную Беларусі, па запрашэнні сваёй сяброўкі Святланы Парамыгінай і новага галоўнага трэнера зборнай Аляксандра Папова. У сваім першым сезоне выступала толькі на Кубку Еўропы, дзе атрымала перамогі ў трох асабістых гонках, шэсць разоў была другой, і два разы — трэцяй, а таксама не менш двух разоў перамагала ў эстафетах ў складзе зборнай Беларусі. Па выніках сезону стала ўладальніцай Кубка Еўропы. Летам 1999 года стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету па летнім біятлоне ў эстафеце.

На наступны год удзельнічала ў Кубку свету, але не зарабіўшы ні аднаго ачка ў залік турніру, завяршыла кар’еру. Апошнім буйным спаборніцтвам для спартсменкі стаў летні чэмпіянат свету 2000 года, дзе яна не паднялася вышэй 13-га месца.

Лепшым вынікам у асабістых відах на Кубку свету (за выключэннем чацвёртага месца на Алімпіядзе-1994) стала пятае месца ў спрынце ў сезоне 1995/96 на этапе ў Брэзне.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Замужам за казахстанскім біятланістам Валерыем Івановым. Мае дачку (1995 г. н.). Пасля завяршэння кармеры пераехала ў Башкартастан, у горад Міжгор’е.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]