Інва Мула
Інва Мула Inva Mula | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 27 чэрвеня 1963[1][2] (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Муж | Pirro Çako[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, оперная спявачка, лірычнае сапрана |
Пеўчы голас | лірычнае сапрана[d] |
Інструменты | вакал[d] |
Жанры | опера і класічная музыка |
inva-mula.com | |
![]() |
Інва Мула (алб.: Inva Mula; нар. 27 чэрвеня 1963 г., Тырана, Албанія) — албанская оперная спявачка (лірычнае сапрана).
Спяваць пачала ў хоры Парыжскай оперы, а затым як салістка. У 1987 годзе перамагла на конкурсе Cantante d'Albania ў Тыране, ў 1988 годзе на Міжнародным конкурсе імя Джорджэ Энеску ў Бухарэсце, а ў 1992 годзе яна перамагла на конкурсе Butterfly (Матылёк) у Барселоне.
У 1993 годзе яна атрымала ўзнагароду на першым міжнародным конкурсе оперных спевакоў «Апералія» (Operalia) заснаваным Пласіда Дамінга ў Парыжы. У сувязі з гэтай падзеяй быў выпушчаны дыск канцэрта. У гэтым жа годзе яна прымала ўдзел у розных канцэртах з гэтым вядомым тэнарам у тэатры Опера Бастыліі ў Парыжы, на фестывалі Europalia Mexico ў Бруселі, пазней у Мюнхене і ў Осла.
У 1996 годзе яна ўдзельнічала ў оперы Луіджы Керубіні «Медэя» (запісана для ТБ) у Камп'ене, Францыя. У 1998 годзе яна звярнулася да оперы Жоржа Бізэ «Перцкая прыгажуня» (выпушчаны дыск, запіс для ТБ, у Японіі выпушчаны DVD). У 1997 годзе яна прыняла ўдзел у фільме «Пяты элемент», дзе яна агучыла ролю спявачкі Панны Плавалагуны). Пасля гэтага запісала оперу Пучыні «Ластаўка» з Анжэлай Георгіу для EMI. Для сцэнічнай пастаноўкі 2005 яна пераняла ад Анжэлы Георгіу галоўную ролю Магды ў пастаноўках у Тулузе і Парыжы.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Inva Mula // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #128944560 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Інва Мула